2 траўня 2024, Чацвер, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Банкаўскія ўклады пад пагрозай

38
Багданкевіч: Банкаўскія ўклады пад пагрозай

Рост праблемных актываў банкаў прадоўжыцца, а гэта ставіць пад пагрозу банкаўскія ўклады насельніцтва.

Паводле статыстыкі Нацыянальнага банка Беларусі, аб'ём праблемных актываў беларускіх банкаў з пачатку года вырас удвая, і паводле стану на 1 ліпеня 2016 года склаў 55,465 трлн недамінаваных рублёў. Рост праблемных актываў назіраецца некалькі месяцаў запар.

Што такое праблемныя актывы

Са словаў экс-кіраўніка Нацбанку Станіслава Багданкевіча, праблемныя актывы - гэта крэдыты, выдадзеныя банкамі прадпрыемствам, якія апошнія не ў стане аплаціць, піша intex-press.by.

Чаму так адбылося

Прычына росту праблемных актываў - эканамічны крызіс у краіне, тлумачыць экс-кіраўнік Нацбанку. Прадпрыемствы не могуць выплаціць крэдыты, выдадзеныя ім, праз адсутнасць рынкаў збыту і, як следства, даходаў.

- На складах ляжаць запасы гатовай прадукцыі, а прадаць яе няма магчымасці, - кажа Станіслаў Багданкевіч. - Некаторыя прадпрыемствы функцыянуюць толькі дзякуючы выдадзеным крэдытам, аб іх рэнтабельнасці нават гаворка не ідзе: вырабляюць за 100 рублёў, а прадаюць за 99.

Што гэта значыць для людзей

- Рост праблемных актываў банкаў - гэта пагроза для ўкладаў насельніцтва, бо частка крэдытаў выдаецца менавіта са сродкаў, якія людзі захоўваюць у банках, - тлумачыць эканаміст. - Калі гэтыя крэдыты прадпрыемствы не вернуць, людзі могуць не атрымаць свае ўклады.

Цяпер дзяржава гарантуе вяртанне ўкладаў насельніцтву, але калі крызіс будзе нарастаць, банкаўская сістэма можа з ім не справіцца.

Акрамя гэтага, са словаў Станіслава Багданкевіча, існае эканамічнае становішча на прадпрыемствах вядзе да іх банкруцтва і, як следства, да страты працоўных месцаў.

Што будзе далей

- Я думаю, рост праблемных актываў банкаў прадоўжыцца, бо ў эканоміцы няма ажыўлення. Нават мясакамбінаты, якія заўсёды былі паспяховымі, не могуць збыць сваю прадукцыю, - мяркуе банкір. - Патрэбныя кардынальныя рэформы. Трэба мяняць сістэму кіравання на прадпрыемствах, эканамічную мадэль іх развіцця, памяншаць выдаткі, прыцягваць інвестыцыі. Але гэтага ў нас не адбываецца.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках