2 траўня 2024, Чацвер, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Грошай на рамонт дарог няма

59
Лукашэнка: Грошай на рамонт дарог няма

Дыктатар раскрытыкаваў дарожнікаў за новы асфальт на МКАД.

Пра гэта ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Менскую вобласць, паведамляе БелТА.

«Вы цяпер зноў пачалі ўкладваць асфальт на кальцавой дарозе. Мала таго, што вы коркі там арганізавалі, людзям не праехаць (вы ж не можаце працаваць, калі меншая плынь транспарту)... Даўно пара паглядзець, куды мы бюджэтныя грошы ўкладваем, - сказаў Лукашэнка. - Я еду той трасай. Яна яшчэ больш-менш нармальная. Можа, калісьці яе і трэба перакласці. Але ў нас жа ўсё паводле плану. Запланавана праз сем гадоў яе перакласці, і, якая б яны ні была, усё адно яе перакладуць».

Дыктатар падкрэсліў, што сродкаў на рамонт дарог у бюджэце практычна няма, і трэба рамантаваць толькі там, дзе ўжо няма магчымасці далей адцягваць з рамонтам.

«А там яшчэ год пацерпіць. Па-гаспадарску трэба да ўсяго падыходзіць. Вы выдаткоўваеце грошы не туды, куды трэба. У нас няма лішніх грошай. Трэба глядзець менавіта туды, дзе сёння мы не можам абысціся», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках