2 траўня 2024, Чацвер, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі затрыманы падазраваны ў тэрарызме расеец

3
У Швэцыі затрыманы падазраваны ў тэрарызме расеец
ФОТА: CHRIS RADBURN/PA WIRE

Паліцыя затрымала грамадзяніна Расеі, абвешчанага ў міжнародны вышук паводле падазрэння ў тэрарызме і забойстве.

35-гадовы расеец быў затрыманы пры праходжанні памежнага кантролю ў аэрапорце Арланда ў прыгарадзе Стакгольма, паведаміў пракурор Роні Якабсон. Затрыманы, імя якога пакуль не называецца, затрыманы, паведамляе meduza.io.

Са словаў Якабсона, у затрыманага, акрамя расейскага, ёсць і іншае грамадзянства. У якіх менавіта злачынствах падазраецца расеец, пракурор удакладняць не стаў, паведаміўшы толькі, што звестак пра тое, што ён рыхтаваў тэракты не тэрыторыі еўрапейскіх краін, у паліцыі няма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках