Турэцкія ўлады анулявалі пашпарты 50 тысяч чалавек
9- 29.07.2016, 18:04
- 15,469
МУС Турцыі паведаміла, што на гэты момант затрыманыя 18 тысяч чалавек, прычым больш за палову з іх ужо знаходзяцца пад арыштам.
У Турцыі пасля правалу путчу ануляваныя пашпарты ў амаль 50 тысяч чалавек, паведамляе ў пятніцу, 29 ліпеня, агенцтва Reuters са спасылкай на заяву міністэрства ўнутраных спраў краіны.
Акрамя таго, МУС заявіла, што ў краіне затрыманыя больш за 18 тысяч чалавек, з іх блізу 9700 знаходзяцца пад арыштам, піша Deutche Welle.
Масавыя чысткі і рэпрэсіі ў Турцыі пачаліся пасля краху спробы дзяржаўнага перавароту. Урад у Анкары абгрунтоўвае свае дзеянні патрэбай гарантыі бяспекі ў краіне. Ахвярамі няўдалага путчу 16 ліпеня сталі 246 чалавек, не лічачы ўдзельнікаў змовы, больш за 2000 атрымалі раны.