2 траўня 2024, Чацвер, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда РФ у цяжкай атлетыцы адхіленая ад Алімпіяды

11
Нацыянальная каманда РФ у цяжкай атлетыцы адхіленая ад Алімпіяды
ФОТА: ТАСС, ГРЫГОР'ЕЎ СЫСАЕЎ

Нацыянальная каманда Расеі ў цяжкай атлетыцы не дапушчаная да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) у пятніцу, піша «Інтэрфакс».

Першапачаткова Алімпійскі камітэт Расеі (АКР) заявіў на ўдзел у Гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра восем цяжкаатлетаў. Двое з іх - Таццяна Кашырына і Анастасія Раманава, нагадвае ў сваім паведамленні федэрацыя, раней былі ўцягнутыя ў парушэнні антыдопінгавых правілаў, чацвёра - фігуруюць у дакладзе камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна.

24 ліпеня МАК пастанавіў, што не будзе адхіляць ад Гульняў усю расейскую каманду, але дапусціць толькі тых спартоўцаў, чые кандыдатуры зацвердзяць міжнародныя федэрацыі, якія апекуюцца адпаведнымі тыпамі спорту.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках