20 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонскія памежнікі не пусцілі ў краіну расейскіх журналістаў

7
Эстонскія памежнікі не пусцілі ў краіну расейскіх журналістаў

Памежнікі Эстоніі не дапусцілі ў пятніцу ў краіну двух расейскіх журналістаў Пятага тэлеканала.

Як паведаміла "Інтэрфаксу" прэс-сакратарка дэпартамента паліцыі і памежнай аховы Воля Ківісцік, "на памежным пункце два чалавекі паказалі турыстычныя візы, але пры праверцы на памежным пераходзе высветлілася, што яны прыбылі ў Эстонію працаваць".

"Бо мэта паездкі не адпавядала названай у візе мэце, візы мужчын былі ануляваныя і ва ўездзе ў Эстонію ім было адмоўлена", - адзначыла прадстаўніца дэпартамента.

"Мужчын не затрымалі, гаворка ідзе пра звычайную працэдуры памежнай дзейнасці", - удакладніла Ківісцік. У сваю чаргу, на "Пятым канале" заявілі аб тым, што яго супрацоўнікі былі затрыманыя на мяжы Эстоніі.

"Наша здымачная група затрыманая эстонскімі памежнікамі. У іх былі ўсе дакументы. Цяпер да іх не пускаюць нават консула, адабралі тэлефоны", - гаворыцца ў паведамленні з твітэру каналу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках