6 траўня 2024, панядзелак, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай нацыянальнай каманды ў Рыа праблемы з электрычнасцю

1
У беларускай нацыянальнай каманды ў Рыа праблемы з электрычнасцю

На гэта паскардзіўся шэф беларускай алімпійскай місіі ў Рыа, першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў.

Чыноўнік панаракаў, што медыцынскі персанал каманды не ўлічыў папярэджанняў аб велічыні напружання ў мясцовых разетках.

«Акрамя таго, учора паўстала праблема ў нашым медыцынскім цэнтры. Мы загадзя ўсіх папярэджвалі аб тым, што ў Рыа разеткі разлічаныя на 110 вольт. І лекары нас запэўнівалі, што для іх апаратуры гэтага дастаткова, але, на жаль, не ўсе прыборы ўключыліся. Таму давялося выязджаць у цэнтр горада і набываць спецыяльныя пераходныя прылады на 220 вольт», - цытуе намесніка міністра "Спортивная панарама".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках