25 красавiка 2024, Чацвер, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ распавяла пра спробу кібератакі на «крытычна важную інфраструктуру» Расеі

6
ФСБ распавяла пра спробу кібератакі на «крытычна важную інфраструктуру» Расеі

Пры гэтым спецслужба не паведаміла ніякіх дэталяў.

ФСБ распавяла аб прафесійна спланаванай кібератацы на «крытычна важную інфраструктуру краіны». Але не паведамляецца ні пра мэты хакераў, ні пра тып шкоднаснай праграмы, ні пра час атакі, ні пра магчымых арганізатараў спробы кібершпіянажу. Ці была прычыненая шкода і ці ўдалося нейтралізаваць пагрозу - не ўдакладняецца, піша NEWSru.com.

Шкоднаснае ПЗ, прызначанае для кібершпіянажу, спрабавалі ўкараніць у кампутарныя сеткі блізу 20 арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Расеі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў (ЦГС) ФСБ.

«У выніку аналізу выяўлена, што заражэнне зазналі інфармацыйныя рэсурсы органаў дзяржаўнай улады і кіравання, навуковых і вайсковых устаноў, прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу і іншыя аб'екты крытычна важнай інфраструктуры краіны. Гэтая акалічнасць паказвае на мэтавы характар распаўсюду віруса, прафесійна спланаваную і праведзеную аперацыю», - робяць выснову ў ФСБ.

«Паводле ацэнкі спецыялістаў, азначанае шкоднаснае праграмнае забеспячэнне ў стылістыцы напісання, найменні файлаў, параметрах выкарыстання і метадах інфікавання падобнае з праграмным забеспячэннем, выкарыстаным у нашумелых аперацыях кібершпіянажу, выяўленых раней, як на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, так і ва ўсім свеце», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

У ФСБ адзначаюць, што такога кшталту ПЗ вырабляецца для кожнай «ахвяры» індывідуальна і адпраўляецца электронным паведамленнем. «Пасля свайго ўкаранення ў сістэму шкоднасная праграма падгружае неабходныя модулі, з улікам асаблівасцяў «ахвяры», пасля чаго здольная весці перахоп сеткавага трафіку, яго праслухоўванне, зняцце скрыншотаў экрана, самастойнае ўключэнне web-камер і мікрафонаў ПЭВМ (персанальна электронна-вылічальная машына. - заўв. рэд. NEWSru.com), мабільных прылад, запіс аўдыё і відэа файлаў, звестак аб націску клавіш клавіятуры», - распавялі ў ФСБ.

«ФСБ Расеі ва ўзаемадзеянні з міністэрствамі і ўстановамі праведзены комплекс мерапрыемстваў для выяўлення ўсіх «ахвяр» гэтай шкоднаснай праграмы на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, а таксама лакалізацыі пагроз і мінімізацыі наступстваў, прычыненых яе распаўсюджваннем».

Адзначым, што заява ФСБ зробленая на фоне скандалу з узломам кампутарнай сеткі Дэмакратычнай партыі ЗША, у якім абвінавацілі хакераў, звязаных з расейскімі ўладамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках