28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зацверджаны новыя станцыі метро: «Максіма Багдановіча», «Старавіленскі шлях», «Івана Мележа»

13
Зацверджаны новыя станцыі метро: «Максіма Багдановіча», «Старавіленскі шлях», «Івана Мележа»

Менгарвыканкам прысвоіў назвы станцыям трэцяй і чацвёртай лініі Менскага метрапалітэна.

Адпаведная пастанова Менгарвыканкама ад 14 лiпеня 2016 года №2008 апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Станцыі другога адрэзка трэцяй лініі атрымалі назвы «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская», «Парк Дружбы народаў», «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская».

Станцыі першага адрэзка атрымалі назвы раней («Слуцкі гасцінец», «Немаршанскі сад», «Аэрадромная», «Кавальская Слабада», «Вакзальная», «Юбілейная плошча», «Плошча Багушэвіча»).

Імёны таксама дадзеныя 12 станцыям чацвёртай лініі. Гэта «Чыжоўка», «Азёрная», «Шэйпічы», «Серабранка», «Даўгабродская», «Сляпянка», «Батанічны сад», «Друкарская», «Максіма Багдановіча», «Старавіленскі шлях», «Вяснянка», «Алімпійская».

Як паведамлялася, у Менску вядзецца будаўніцтва трэцяй лініі метро. Яна будзе налічваць 14 станцый, працягласць лініі складзе 17,2 км.

Трэцяя галіна падземкі злучыць паўднёвыя і паўночныя жылыя раёны горада з цэнтрам. У сталіцы вядзецца будаўніцтве першых чатырох станцый лініі, адкрыць іх плануецца ў 2019 годзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках