20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўспамінаюць герояў Варшаўскага паўстання

У Варшаве праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 72-й гадавіне Варшаўскага паўстання.

У Варшаве праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя 72-й гадавіне Варшаўскага паўстання. У суботу ў Парку свабоды каля Музея Варшаўскага паўстання адбылася памятная цырымонія, на якой выступіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, паведамляе «Польскае радыё».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда цалуе руку ветэрану Варшаўскага паўстання Ірэне Дзедушэўскай. ФОТА: PAP/JAKUB KAMIŃSKI

Кіраўнік польскай дзяржавы адзначыў, што ён ад імя палякаў, прынамсі, маладога пакалення, аддае даніну памяці варшаўскім паўстанцам, якія «загінулі ў тыя жнівеньскія, вераснёўскія і кастрычніцкія дні», а таксама выказаў пачуццё пакланення тым, хто дажыў да нашых дзён.

«Вы з'яўляецеся не толькі героямі нашай дзяржавы. Таксама вы з'яўляецеся выхавацелямі і прыкладам для пераймання, тымі, у каго ўглядаецца маладое пакаленне палякаў», - сказаў Анджэй Дуда.

Прэзідэнт таксама ўручыў прысутным ветэранам Варшаўскага паўстання дзяржаўныя ўзнагароды.

Варшаўскае паўстанне было самай буйной узброенай акцыяй пратэсту падпольнага руху ў акупаванай гітлераўскай Нямеччынай Еўропе. Яно пачалося 1 жніўня 1944 году ў рамках плана агульнанацыянальнага захопу ўлады ў краіне напярэдадні савецкага наступу. Асноўнай мэтай паўстанцаў была выцясненне нямецкіх акупантаў з горада і падтрымка далейшай барацьбы супраць гітлераўскай кааліцыі. Пабочнай палітычнай задачай з'яўлялася імкненне вызваліць Варшаву да падыходу савецкіх войскаў, каб падкрэсліць незалежнасць польскай дзяржавы, прывесці да ўлады падпольны ўрад у выгнанні і не дапусціць насаджэння савецкай улады.

У паўстанні ўдзельнічалі блізу 40-50 тысяч паўстанцаў. Запланаваная на некалькі дзён акцыя доўжылася тры месяцы.

За 63 дні паўстання загінулі амаль 20 тысяч паўстанцаў, 17 тысяч патрапілі ў палон. Немцы таксама панеслі значныя страты: загінулі амаль 10 тысяч жаўнераў, блізу 6 тысяч прапалі без вестак. Загінулі таксама дзесьці 200 тысяч грамадзянскага насельніцтва, вялікая частка польскай сталіцы была разбураная, спецыяльныя нямецкія падраздзяленні знішчалі ацалелыя будынкі, больш за паўмільёна жыхароў Варшавы былі выгнаныя з горада.

FOT. PRZEMEK WIERZCHOWSKI/AGENCJA GAZETA

Фота Przemek Wierzchowski / Agencja Gazeta
Фотa: Krzysztof Sitkowski / KPRP
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках