У Маскве напалі на пратэстоўцаў супраць вайны ва Украіне
16- 30.07.2016, 18:11
- 11,322
У Маскве ўчынены напад на ўдзельнікаў узгодненага мітынгу супраць вайны ва Украіне.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляюць удзельнікі антываеннай акцыі, інфармуе «Новы час».
Яны пішуць, што напад ўчынілі прадстаўнікі пракрамлёўскіх радыкальных рухаў НОД і СЕРБ.
Мяркуючы з відэазапісу размешчанага ў інтэрнэце, на месцы падзей знаходзяцца супрацоўнікі праваахоўных органаў.
Сам мітынг, са слоў арганізатараў, быў узгоднены з органамі мясцовай улады, аднак радыкальна настроеныя прадстаўнікі расейскіх патрыятычных рухаў зладзілі правакацыі падчас правядзення мітынгу і напалі на пратэстоўцаў з руху Салідарнасці.