24 красавiка 2024, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Беларусь прыбывае місія БДІПЧ АБСЕ

3
Сёння ў Беларусь прыбывае місія БДІПЧ АБСЕ

Місію ўзначальвае прадстаўніца Італіі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.

31 ліпеня ў Беларусь для назірання за парламенцкімі «выбарамі» прыбывае місія Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ), паведамляе БелаПАН.

Як паведаміла кіраўніца Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 29 ліпеня, місію ўзначальвае прадстаўнік Італіі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам. Яна нарадзілася ў Калумбіі, з 1981 працавала журналісткай, зараз блогер. З 1996 года абіраецца ў італьянскі парламент. У якасці кіраўніка місіі БДІПЧ АБСЕ Каэтана дэ Зулуета Оўтрам працавала ў Азербайджане, Турцыі, Чэхіі, Францыі, Узбекістане, Украіне.

2 жніўня назіральнікі БДІПЧ плануюць наведаць ЦВК, дзе з імі сустрэнецца Ярмошына.

Раней паведамлялася, што для працы на парламенцкіх «выбарах» у Беларусі БДІПЧ АБСЕ плануе накіраваць 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Нагадаем, што пасля 1994 году ніводныя «выбары» ў Беларусі не былі прызнаныя АБСЕ сумленнымі і дэмакратычнымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках