18 красавiка 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вёскі пад Менскам на два тыдні засталіся без вады

Жыхары вёскі пад Менскам на два тыдні засталіся без вады

Найбліжэйшая пітная вада - за пяць кіламетраў.

Да такога доўгага адключэння і гарачай, і халоднай вады вяскоўцы нават не паспелі падрыхтавацца: жыллёва-камунальныя службы іх не папярэдзілі, паведамляе «Белсат».

«І ўжо 2 тыдні тэлефануем у ЖКГ, яны кажуць, што знайшлі прычыну, чаму вады няма, але нічога не робяць», - кажа мясцовы жыхар Уладзімір.

Праз тэлефон ЖКГ паведамляе журналістам, што дакладна не ведаюць, калі адновяць падачу.

«Перакрылі ваду, для таго, каб усталяваць частотны пераўтваральнік. Будзе ў людзей вадзіца», - паведаміла дыспетчарка Смалявіцкага ЖКГ.

Пакуль жа жыхарам даводзіцца ўвесь час эканоміць. Прыгатаваць абед, памыць посуд - ужо складанасць. Да многіх прыехалі ўнукі, за чысцінёй якіх таксама трэба сачыць.

«Спеюць памідоры, агуркі, трэба ставіць, усе людзі рыхтуюць на зіму загатоўкі, а вады няма, як без вады можна нешта зрабіць», - кажа жыхарка Чарнікоўшчыны Аксана.

«Іду ў хатнюю гаспадарку, вялікая гаспадарка: 2 быкі, свінні, куры, сабакі, кошкі. Усіх трэба напаіць, а вады няма. Прыходзіцца ездзіць у Смалявічы, за 5 кіламетраў адсюль, браць з калонкі, і прывозіць сюды, і так кожны дзень некалькі разоў», - кажа Уладзімір.

Са скаргамі на дзеянні, а дакладней, бяздзейнасць мясцовых камунальнікі жыхары Чарнікоўшчыны звярталіся ў райвыканкам і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Але дагэтуль ім даводзіцца здабываць ваду так, як здолеюць.

З такой праблемай сёлета сутыкнуліся і жыхары вёскі Фізінкі ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках