1 траўня 2024, Серада, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі экспэрт: Беларусь не кантралюе свае ўзброеныя сілы

14
Польскі экспэрт: Беларусь не кантралюе свае ўзброеныя сілы
Марцін Тэрлікоўскі
ФОТА: TUT.BY

Беларусь будуць успрымаць у NATO як частку адзінага вайсковага блока з Расеяй.

Датуль, пакуль Менск не пашле выяўныя сігналы, што сам кантралюе свае ўзброеныя сілы і яны не пераходзяць пад аўтаматычны кантроль Масквы ў крызіснай сітуацыі, Беларусь будуць успрымаць у NATO як частку адзінага вайсковага блока з Расеяй.

Такое меркаванне выказаў экспэрт Польскага інстытута міжнародных стасункаў Марцін Тэрлікоўскі, размаўляючы з беларускімі журналістамі перад адкрыццём саміту NАТО ў Варшаве, паведамляе tut.by.

- З пункту гледжання NАТО, Беларусь - частка супольнага стратэгічнага планавання з Расеяй. Гэта пацвярджаецца ўсімі вашымі супольнымі вучэннямі. Масква разлічвае на беларускія ўзброеныя сілы, яны сур'ёзна інтэграваныя з расейскімі. Расея мяркуе, што яна мае беспасярэдні доступ да ўсёй вайсковай інфраструктуры Беларусі. NATO снуе свае планы, улічваючы гэта.

На думку Тэрлікоўскага, ключавая праблема Беларусі - зразумець, як ладзіць стасункі з Расеяй у выпадку новай эскалацыі ў рэгіёне.

- Гэта пытанне магчымасці Беларусі самастойна кіраваць сваімі ўзброенымі сіламі.

Разам з тым, экспэрт прызнаў, што ў палітычнай роўніцы ўспрыманне Беларусі апошнія гады мяняецца. Для таго, каб яно памянялася і ў вайсковым аспекце, патрэбныя выяўныя сігналы з Менска.

- Успрыманне зменіцца, калі мы ўбачым, што інтэграцыйныя пагадненні, адзінае камандаванне не значыць, што Расея аўтаматычна атрымае кантроль над беларускім войскам у выпадку крызісу. Такія сігналы не пасылаюцца праз СМІ, гаворка можа ісці аб палітычных жэстах. Такае адбывалася і ў Польшчы, калі яшчэ перад тым, як мы ўступілі ў NATO, мы мусілі прадэманстраваць, што мы кіравалі сваімі вайскоўцамі. Часам гэта магло нават значыць кадравыя перастаноўкі, звальненне тых вайсковых начальнікаў, якія былі моцна звязаны з Расеяй.

Каментуючы планаванае размяшчэнне чатырох батальёнаў NATO на ўсходніх межах альянсу, польскі экспэрт адзначыў, што не ўважае гэта за сур'ёзную эскалацыю, бо гэтыя сілы непараўнальныя з сіламі Расеі ў Калінінградскай вобласці і на яе заходняй мяжы.

- Аднак размяшчэнне батальёнаў NATO можа выкарыстоўвацца Расеяй як падстава для нарошчвання сваіх сіл у рэгіёне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках