1 траўня 2024, Серада, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Варшава на два дні стала цэнтрам сусветнай палітыкі

3
Наталля Радзіна: Варшава на два дні стала цэнтрам сусветнай палітыкі
НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Саміт NATO ў Варшаве стаў найбуйнейшым у гісторыі Альянсу.

8-9 ліпеня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне праходзіць саміт кіраўнікоў краін Паўночнаатлантычнага Альянсу.

Галоўная рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца там і распавяла сайту пра галоўныя тэмы саміту і яго значэнне для сусветнай палітыкі і Беларусі.

- Якое агульнае ўражанне ад маштабаў саміту NATO ў Варшаве?

- Гэта сапраўды найбуйнейшы саміт у гісторыі NATO. У Варшаву прыехалі дэлегацыі 65 краін, у тым ліку 18 прэзідэнтаў, 21 прэм'ер-міністр, 60 міністраў замежных спраў і абароны.

У сувязі з правядзеннем саміту зробленыя беспрэцэдэнтныя захады бяспекі. Саміт праходзіць на нацыянальным стадыёне ў Варшаве, тэрыторыя вакол стадыёна ачэпленая паліцыяй і вайскоўцамі. Польшча робіць усё, каб засцерагчы ўдзельнікаў саміту.

- Якія пытанні абмяркоўваюцца на саміце?

- Што да парадку дня, то галоўная тэма, якая тут абмяркоўваецца - гэта размяшчэнне батальёнаў NATO ў Літве, Латвіі, Эстоніі ды Польшчы. Гэтая ж тэма актыўна абмяркоўваецца ў кулуарах саміту.

На саміце таксама будзе прынятая дэкларацыя аб кібербяспецы. Кіберпрастора будзе разглядацца як адная з прастор вядзення сучаснай вайны: разам з наземнай, воднай і паветранай прасторай. Гэта сведчыць аб тым, што вайскоўцы NATO выразна ўсведамляюць, якая небяспека зыходзіць цяпер ад расейскай прапаганды і міжнароднага тэрарызму.

Таксама будзе прыняты пакет дапамогі NATO для Украіны, Грузіі і Малдовы і нададзеная падтрымка міжнароднай кааліцыі, якая праводзіць аперацыі супраць «Ісламскай дзяржавы».

У рамках саміту NATO таксама праходзіць Форум экспэртаў «NATO на абароне міру». Гэты форум вітаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. У форуме бяруць удзел таксама старшыня Вайсковага камітэта абароны NATO Пётр Павел, прэзідэнт Латвіі Райманд Веёніс, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка (чакаецца, што сёння ён зробіць тут заяву), прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаровіч, прэм'ер-міністр Чарнагорыі Міло Джуканавіч, намеснік генеральнага сакратара NATO Аляксандр Вершбоў.

Тут прысутнічаюць таксама кіраўнікі і экспэрты вядучых аналітычных інстытутаў з усяго свету, у тым ліку Ян Бжэзінскі (Атлантычная Рада ЗША), Эдвард Лукас (рэдактар The Economist), Пшэмыслаў Жураўскі вель Граеўскі, дарадца міністра замежных спраў Польшчы ды іншыя вядомыя ва ўсім свеце экспэрты.

Безумоўна, асноўнае пытанне, якое тут абмяркоўваецца - агрэсія Расеі супраць Украіны і пагроза, якая сёння зыходзіць ад Расеі ў дачыненні да краін NATO, асабліва краін Балтыі і Польшчы.

Главный редактор charter97.org Наталья Радина и Ян Бжезинский (Атлантический Совет США)

- Ці закранаецца на саміце тэма Беларусі?

На жаль (ці на шчасце) тэма Беларусі на саміце практычна не абмяркоўваецца, аднак у кулуарах гэтую тэму актыўна абмяркоўваюць экспэрты. Я размаўляла з многімі з іх і магу сказаць, што ніхто не верыць у тое, што рэжым Лукашэнкі можа гарантаваць нейтральны статус Беларусі ў магчымым канфлікце Расеі і NATO.

Усе разумеюць, што ў Беларусі дыктатура, і не даводзіцца спадзявацца на запэўніванні дыктатара ў тым, што ён не размесціць на сваёй тэрыторыі расейскай вайсковай базы ці не дазволіць расейскім войскам праз сваю тэрыторыю напасці на Украіну, краіны Балтыі ці Польшчу.

Можна сказаць што вайскоўцы асабліва добра разумеюць гэтую пагрозу: яны ўсведамляюць гэта лепш, чым чыноўнікі, якія сёння спрабуюць гуляць у так званы «рэал палітык» і ў «дыялог» з рэжымам Лукашэнкі. Але нават прыхільнікі так званага «дыялогу» згаджаюцца з тым, што сітуацыя вельмі нестабільная менавіта праз недэмакратычнасць рэжыму Лукашэнкі.

Іншая рэч, што ў сувязі з цяжкай сітуацыяй ва Украіне, крызісам з уцекачамі, намерам Брытаніі выйсці з ЕЗ, сіл і жадання ў еўрапейскіх чыноўнікаў актыўна заняцца наўпрост Беларуссю няма.

Аднак, разуменне вайсковай пагрозы, якая зыходзіць сёння ад дыктатарскай Беларусі, абнадзейвае і дае шанец на змену сітуацыі ў будучыні.

Наталья Радина и Бывший Еврокомиссар по вопросам расширения и добрососедства Штефан Фюле

- Гэта значыць, гэты саміт можа паўплываць і на палітыку Захаду ў дачыненні да Беларусі?

- Адназначна можна сказаць, што саміт сур'ёзна паўплывае на палітыку Захаду ў дачыненні да Расеі. Але паколькі Лукашэнка сёння - самы верны хаўруснік Крамля і беларускае кіраўніцтва прадаўжае такую ж шчыльную каардынацыю ў вайскова-палітычнай сферы з Расеяй, то гэта адаб'ецца у тым ліку і на Лукашэнку.

- Якія канкрэтныя захады для ўмацавання ўсходняга фронту NATO прапануюцца, акрамя размяшчэння 4-х батальёнаў у Балтыі і Польшчы?

- Пакуль абмяркоўваецца менавіта размяшчэнне гэтых батальёнаў.

Але некаторыя экспэрты кажуць, што саміт пакладзе пачатак халоднай вайне паміж Захадам і Расеяй. У гэтай сітуацыі я думаю, што рэжым Лукашэнкі будзе пастаўлены перад сур'ёзным выбарам. Мы ведаем, што Лукашэнка сам загнаў сябе ў сітуацыю, калі ён абсалютна залежны ад Пуціна палітычна і фінансава.

Таму ў гэтым плане я не думаю, што будуць нейкія змены. Тут толькі адное выйсце: змяняць сітуацыю ў Беларусі. Патрэбныя дэмакратычныя змены, прыход да ўлады апазіцыі. Тады пры поўнай змене вектару развіцця краіны можна будзе казаць пра якую-небудзь бяспеку ў рэгіёне.

Выступает бывший госсекретарь США Мадлен Олбрайт

Вайсковыя экспэрты добра разумеюць і ведаюць пра тое, што на тэрыторыі Беларусі служаць расейскія жаўнеры цягам апошніх гадоў. Ніхто не верыць у запэўніванні Лукашэнкі, што ён не размесціць расейскай вайсковай базы ў Беларусі. Усе выдатна разумеюць, што калі Пуцін загадае Лукашэнку, то ён вымушаны будзе падпарадкавацца.

Адзін з вайсковых экспэртаў на ўмовах ананімнасці паведаміў, што ў Беларусі ўжо ёсць расейская вайсковая ракетная база ў Станькаве пад Менскам. Менавіта вайсковая база, а не радыёлакацыйная станцыя, як каля Вілейкі ды Ганцавічаў.

З іншых вайсковых пагроз з боку дыктатарскай Беларусі экспэрты называюць вайсковыя вучэнні, якія ўвесь час праходзяць у Беларусі.

І апошнім часам яны сталі частымі: у Берасці найбліжэйшым часам будуць праходзіць вучэнні расейскіх дэсантнікаў. Калі раней вайсковыя вучэнні з Расеяй праходзілі раз на год, то цяпер яны праходзяць ледзь не раз на месяц. Увесь час тыя ці іншыя тыпы войскаў удзельнічаюць у гэтых вучэннях. Гэта вельмі моцна насцярожвае.

Верховный представитель ЕС по внешней политике и политике безопасности Федерика Могерини

Вайсковыя экспэрты таксама адзначаюць, што Расея пачынае дыслакаваць свае войскі на мяжы з Беларуссю ды Украінай. Гэтае размяшчэнне войскаў ля беларускай мяжы такая небяспека, бо ў кожны момант, даслоўна за некалькі гадзін, гэтыя войскі могуць быць на мяжы з Украінай. І ніхто не верыць у тое, што Лукашэнка можа гэтаму перашкодзіць якім-небудзь чынам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках