7 траўня 2024, aўторак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына баіцца, што акцыі пратэсту сарвуць ёй «выбары»

42
Ярмошына баіцца, што акцыі пратэсту сарвуць ёй «выбары»

Кіраўніца ЦВК назвала акцыі пратэсту апазіцыі самай вялікай пагрозай «парламенцкіх выбараў» у Беларусі.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю тэлепраграме «Контуры» на АНТ.

«Розныя палітычныя сілы могуць выкарыстоўваць выбары, як падставу, каб абвастрыць палітычную сітуацыю. Усе заклікі, якія раздаюцца зараз, паказваюць, што ўдзельнікі падзеяў 2010 года нічому не навучыліся нават у турме. Гэта значыць, яны спрабуюць справакаваць нейкія акцыі непадпарадкавання. Гэта з'яўляецца самай вялікай пагрозай», - сказала Ярмошына.

«З усім астатнім мы справімся. Усё знаходзіцца пад кантролем. Не бачу падводных камянёў, якія могуць узнікнуць», - цытуе кіраўніцу ЦВК БелаПАН.

Кіраўніца ЦВК таксама заявіла, што «дзёрзкія і свядомыя дзеянні каштавалі некаторым кандыдатам дэпутацкага статусу». «Падчас збору подпісаў нельга было раздаваць агітацыйную прадукцыю. Але яе ўсё роўна раздавалі», - заявіла кіраўнік ЦВК.

Нагадаем, раней частка апазіцыі выступіла з заявай аб няўдзеле ў «парламенцкіх выбарах» і рашэнні правесці 12 верасня ў Менску масавую акцыю пратэсту.

«Мы да апошняга спадзяваліся, што ўлада ўсведамляе ўсю сур'ёзнасць сітуацыі, у якой знаходзіцца сёння Беларусь. Але, на жаль, цяперашні палітычны рэжым зноў наважыў захаваць самога сябе, прапанаваўшы народу не выбары, а фарс. Уся адказнасць за наступствы такога развязання кладзецца на ўладу. Удзельнічаць у выбарчым фарсе, садзейнічаць уладзе ў падмане народа, падзяляць адказнасць за згубную для краіны палітыку мы адмаўляемся», - гаворыцца ў заяве арганізацый, якія ўваходзяць у Раду Беларускага нацыянальнага кангрэса.

Усе выбарчыя кампаніі, якія праводзіліся ў Беларусі падчас кіравання Аляксандра Лукашэнкі, былі, паводле звестак міжнародных арганізацый, сфальсіфікаваныя.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках