19 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМС ЗША атрымалі новую падлодку амаль за $3 мільярды

ВМС ЗША атрымалі новую падлодку амаль за $3 мільярды
ФОТА: AP

Шэфства над субмарынай апошняга пакалення ўзяла Мішэль Абама.

Кампанія-вытворца General Dynamics Electric Boat, якая базуецца ў Гротане, штат Канэктыкут, пасля пяці гадоў будаўніцтва паставіла ВМС ЗША падводную лодку, якая атрымае імя USS Illinois у гонар роднага штата жонкі прэзідэнта ЗША Барака Абамы, паведамляе Associated Press (пераклад - РБК).

Раней Мішэль Абама ўзяла шэфства над падлодкай: яна будзе ўдзельнічаць у жыцці карабля, маракоў і іх сем'яў. Унутры падлодкі ўстаноўлена таблічка з яе імем.

Падводная лодка афіцыйна атрымае найменне USS Illinois і пачне сваю сапраўдную вайсковую службу на цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю ў Гротан 29 кастрычніка. Будаўніцтва падлодкі абышлося $2,7 млрд. Паводле слоў віцэ-прэзідэнта Electric Boat Кенета Бломстэдта, падчас будаўніцтва не ўзнікала ніякіх цяжкасцяў, а нядаўнія выпрабаванні ў моры падлодка прайшла «цудоўна».

Камандзір падводнай лодкі Джэс Портэр апісаў яе як «непрыкметную зброю», якая зможа ўплываць на праціўнікаў такім чынам, што засцеражэ ЗША, адзначае Associated Press. Экіпаж падлодкі складае блізу 130 чалавек. Перад тым, як увайсці ў склад ВМС субмарына пройдзе дадатковыя выпрабаванні ў моры.

Цырымонія спуску падводнай лодкі на ваду адбылася ў кастрычніку мінулага года. Тады Мішэль Абама разбіла аб борт падлодкі бутэльку шампанскага.

«Ілінойс» стане трынаццатай падводнай лодкай класа «Вірджынія», якія стаяць на ўзбраенні ВМС ЗША. Лодкі гэтага тыпу прызначаныя для барацьбы з варожымі субмарынамі на глыбіні, а таксама для правядзення прыбярэжных аперацый. Галаўны карабель серыі - падлодка «Вірджынія» - увайшла ў склад

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках