28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ на поўначы краіны

Сірыйскія паўстанцы перайшлі ў наступ на поўначы краіны
ФОТА: WORDPRESS

Аперацыя праходзіць пры падтрымцы турэцкай бронетэхнікі.

Сірыйскія паўстанцы, якіх падтрымлівае Турцыя, занялі два населеныя пункты, што раней знаходзіліся пад кантролем сірыйскага курдскага апалчэння, паведамляе расейская служба ВВС.

Сірыйскі цэнтр маніторынгу за выкананнем правоў чалавека паведамляе, што курдскія апалчэнцы пакінулі вёскі аль-Амарна і Айн-аль-Байда. Наступ атрадаў сірыйскай апазіцыі адбываецца пры падтрымцы турэцкай бронетэхнікі.

Разам з тым Турцыя страціла першага вайскоўца падчас больш актыўнай фазы аперацыі на поўначы Сірыі, паведамляюць вайскоўцы. Ён загінуў у выніку ракетнага ўдару курдскіх апалчэнцаў па двух турэцкіх танках у Сірыі. Яшчэ трое атрымалі раненні.

Раней на гэтым тыдні турэцкая бронетэхніка перасекла мяжу, каб далучыцца да аперацыі супраць групоўкі «Ісламская дзяржава», а таксама супраць курдскіх сіл, якія ваююць на гэтай тэрыторыі.

Паводле звестак актывістаў, у выніку турэцкіх авіяўдараў на поўначы Сірыі загінулі, як мінімум, 15 чалавек сярод грамадзянскага насельніцтва. Яшчэ 20 чалавек атрымалі раненні пасля авіяўдараў па ферме блізу аль-Амарна.

Турцыя заявіла, што будзе працягваць вайсковую аперацыю да «поўнай ліквідацыі тэрарыстычнай пагрозы» з боку суседняй дзяржавы.

У Анкары асцерагаюцца, што курдскія баевікі могуць захапіць тэрыторыю ўздоўж турэцкай мяжы, што стала б вялікім дасягненнем для Рабочай партыі Курдыстана (РКК) - забароненай у Турцыі ваенізаванай арганізацыі, якая змагаецца за Курдскую аўтаномію.

Абодва канфліктуючыя бакі - і Турцыя, і курды - з'яўляюцца хаўруснікамі ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках