19 красавiка 2024, Пятніца, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве праходзіць акцыя памяці Шарамета

5
У Кіеве праходзіць акцыя памяці Шарамета

Сёння спаўняецца 40 дзён з дня смерці журналіста.

У цэнтры Кіева ў скверы Нябеснай сотні а 17-й пачалася акцыя, прысвечаная памяці забітага журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта паведамляе «112 Украіна».

Шарамет быў забіты 20 ліпеня, і сёння спаўняецца 40 дзён ад ягонай смерці.

На мерапрыемства прыйшлі калегі і сябры журналіста, акцыя будзе доўжыцца да позняй ночы.

Нагадаем, журналіст Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху ягонага аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Машына належала кіраўніку інтэрнэт-выдання «Украінская праўда» Алёне Прытуле, аднак яе самой у аўто не было. Паліцыя кваліфікавала выбух аўто з Шараметам як наўмыснае забойства.

22 ліпеня ў сетцы з'явіўся відэазапіс з камераў назірання, на якім зафіксаваны момант закладкі выбухоўкі пад аўто журналіста.

З нагоды таго, што здарылася, генпракурор Украіны Юры Луцэнка выказаў меркаванне, што забойства Шарамета можа быць часткай вялікага плана дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Ключавая версія следства ў забойстве Шарамета – помста за прафесійную дзейнасць.

Вядомага беларускага журналіста памінаюць на менскіх Паўночных могілках калегі, сябры і родныя, паведамляе «Белсат». Хто і навошта забіў Паўла ліпеньскай раніцай у самым цэнтры ўкраінскай сталіцы? Дакладных адказаў на гэтыя галоўныя пытанні пакуль няма ні ў кога.

Ад чатырох да шасці версій забойства, каля 500 апытаных сведак і больш за 2 гігабайты вывучанага відэа з месца забойства – такі вынік 40 дзён працы ўкраінскага следства ў справе Паўла Шарамета. Але канкрэтных вынікаў няма – да сёння забойцаў журналіста не знайшлі, асобы галоўных падазраваных застаюцца нявысветленымі.

Людміла Шарамет, маці Паўла Шарамета:

«Што тычыцца забойцы, я магу сказаць, што ён мяне не цікавіць, у мяне няма сына. І гэта самае страшнае. А ўсё астатняе – гэта на іх сумленні, ім з гэтым жыць».

Пра адсутнасць прагрэсу ў расследаванні справы забойства Шарамета на мінулым тыдні заявіла і кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Хатыя Дэканаідзэ, хоць і адзначыла пры гэтым вялікі прарыў у вывучэнні матэрыялаў справы. На днях Пячэрскі раённы суд Кіева дазволіў следчым, якія займаюцца справай Шарамета, ускрыць ягоны банкаўскі сейф, бо існуе верагоднасць знішчэння дакументаў журналіста, якія могуць праліць святло на гэтае забойства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках