28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кінатэатрах Гомельшчыны пакажуць фільмы паводле Шамякіна і Караткевіча

У кінатэатрах Гомельшчыны пакажуць фільмы паводле Шамякіна і Караткевіча

Акцыя прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.

Ва ўсіх кінатэатрах Гомельскай вобласці з 1 да 4 верасня будуць паказваць мастацкія фільмы, знятыя паводле твораў беларускіх пісьменнікаў. Такую акцыю пад назвай "Песняры беларускай зямлі" праводзіць прадпрыемства "Гомелькінавідэапракат". Акцыя прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца 4 верасня ў Рагачове.

Як паведаміла БелаПАН вядучая рэдактарка "Гомелькінавідэапракату" Святлана Тарасенка, сярод іншага пройдуць паказы мастацкіх карцінаў "Дзікае паляванне", "Вазьму твой боль". Таксама будуць дэманстравацца хроніка-дакументальныя фільмы пра беларускіх паэтаў і празаікаў, прысвечаныя біяграфіям Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Раісы Баравіковай.

2 верасня ў рагачоўскім кінатэатры "Прамень" запланаваная творчая сустрэча з адным з лідараў беларускіх рэжысёраў-мультыплікатараў кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандрам Ленкіным, падчас якой пакажуць мультфільмы, знятыя паводле беларускіх казак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках