19 красавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар рынку ў Смаргоні напаў на апазіцыянераў

7
Дырэктар рынку ў Смаргоні напаў на апазіцыянераў
ФОТА: FACEBOOK.COM

Актывіст АГП Мікалай Уласевіч вымушаны быў прадэманстраваць у адказ добрую спартовую форму.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Смаргонь. Вострасюжэтны горад! Спачатку чалавек, які назваўся “дырэктарам” рынку, спрабаваў перашкодзіць раздачы ўлётак – “вы супраць прэзыдэнта”. Потым ударыў Мікалая Уласевіча (ну, і кандыдат прадэманстраваў добрую спартовую форму).

Давялося ўзяць у рукі мегафон і звярнуцца наўпрост да прадпрымальнікаў і пакупнікоў. Вакол нас утварылася некалькі жывых колаў. “Дырэктара” адкрыта паслалі. Пабег крычучы на хаду “цяпер з вамі пагаворыць КДБ”. “Пагаварылі” два маладзенькія міліцыянты. Дакладней, гэта мы з імі пагаварылі!

Плюс больш за 1000 улётак з рук у рукі», – напісаў Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках