2 траўня 2024, Чацвер, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бомба выбухнула ў цэнтры крыміналістыкі ў Брусэлі

Бомба выбухнула ў цэнтры крыміналістыкі ў Брусэлі
Фота: lesoir.be

Паводле папярэдніх звестак, тыя, хто нападаў пратаранілі на машыне агароджу інстытута, пасля чаго ўзарвалі бомбу ў лабараторыі.

У Нацыянальным інстытуце судовай экспертызы ў прыгарадзе Брусэля адбыўся выбух, у выніку яго ніхто не пацярпеў, паведамляе «Бі-бі-сі» са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Выбух адбыўся а 2:00 панядзелка паводле мясцовага часу (а 4:00 паводле Менску). Паводле папярэдніх звестак, адзін або некалькі падазраваных пратаранілі на машыне тры платы, што агароджвалі Інстытут, пасля чаго ўзарвалі бомбу ля лабараторый.

Што потым адбылося з арганізатарамі нападу, невядома. Цяпер месца здарэння ачэпленае.

Інфармацыю аб выбуху пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік інстытута П'ер Мэйс, аднак ён не прывёў падрабязнасцяў таго, што адбылося.

Інстытут крыміналогіі - навуковая ўстанова, якая належыць да сістэмы міністэрства юстыцыі Бельгіі.

Узровень тэрарыстычнай пагрозы ў Бельгіі захоўваецца на трэцяй адзнацы пасля нападу ў Брусэльскім аэрапорце ў сакавіку, у выніку якой загінулі 32 чалавекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках