2 траўня 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-амбасадара Украіны ў Беларусі могуць абвесціць у міжнародны вышук

5
Экс-амбасадара Украіны ў Беларусі могуць абвесціць у міжнародны вышук
МІХАІЛ ЕЖАЛЬ
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Міхаіл Ежаль абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе і злоўжыванні ўладай.

Інтэрпол прыступіў да вывучэння запыту Кіева аб абвестцы ў вышук экс-міністра абароны і былога пасла Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля, паведаміў кіраўнік працоўнага апарата ўстановы ў рэспубліцы Васіль Няволя.

- У дачыненні да Ежаля было два запыты. Адзін, пра дзяржаўную здраду, адхілены. Ёсць і другі - паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса Украіны. Злоўжыванне ўладай або службовым становішчам аднесены да разраду эканамічных злачынстваў. З 1 ліпеня ён вывучаецца генсакратарыятам, - заявіў прадстаўнік Інтэрпола ў інтэрв'ю выданню «Сегодня».

Васіль Няволя растлумачыў, што злоўжыванне ўладай інкрымінуецца Міхаілу Ежалю толькі ў сувязі з яго пасадай міністра абароны Украіны, ад якой ён быў адхілены ў 2012 годзе, і не звязана з яго працай у дыпламатычным прадстаўніцтве краіны ў Беларусі.

Міхаіл Ежаль заняў пасаду амбасадара Украіны ў 2013 годзе, але 11 траўня 2015 года быў адхілены ад пасады ўказам прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі. Адпаведную прапанову кіраўніку дзяржавы накіраваў дэпутат Вярхоўнай рады ад партыі «Народны фронт» Ігар Гузь, які абвінаваціў экс-міністра ў тым, што ён «разваліў тылавое забеспячэнне ўкраінскага войска».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках