16 красавiка 2024, aўторак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі за гандаль зброяй затрымалі беларускага IT-спецыяліста

У Арменіі за гандаль зброяй затрымалі беларускага IT-спецыяліста
СЯРГЕЙ МІРОНАЎ

Затрыманы ў Арменіі спецыяліст у сферы IT Сяргей Міронаў з'яўляецца супрацоўнікам ТАА "Сінезіс".

30-гадовы спецыяліст у сферы IT Сяргей Міронаў, абвешчаны ў міжнародны вышук паводле запыту ЗША, быў затрыманы ў аэрапорце Звартноц у Арменіі. Амерыканскія ўлады падазраюць яго ў незаконным гандлі зброяй. Разам з тым, расейскія праваахоўныя органы не атрымлівалі запытаў ад замежных сілавікоў аб вышуку грамадзяніна РФ Сяргея Міронава.

"Сяргей Міронаў з'яўляецца нашым супрацоўнікам, мы ведаем пра ягонае затрыманне", - паведаміў прадстаўнік кампаніі расейскаму прапагандысцкаму парталу Sputnik.

Ён адмовіўся ўдакладніць, у якім з прадстаўніцтваў кампаніі - менскім або маскоўскім - працуе Міронаў. У кампаніі таксама ўстрымаліся ад каментароў пра тое, як было ўспрынятае ягонае затрыманне персаналам.

Пры затрыманні Міронаву абвясцілі, што ён расшукваецца ўладамі ЗША за адмыванне 50 тысяч даляраў і перадачу нейкіх тэхналогій, распавёў ягоны адвакат Карэн Нерсесян. Са словаў Нерсесяна, доступу да вайсковых тэхналогій ён не меў. Адвакат адзначыў, што ягоны кліент быў у ЗША толькі аднойчы, ён правёў там тыдзень у 2013 годзе, знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы.

На свёй старонцы ў Facebook Міронаў піша, што ў лістападзе 2013 года наведваў амерыканскі офіс кампаніі Intel і шэраг іншых амерыканскіх кампаній.

У лістападзе 2013 года Міронаў наведаў амерыканскі офіс кампаніі Intel.

Раней у паведамленнях СМІ адзначалася, што Міронаў з'яўляецца супрацоўнікам IT-кампаніі "Генезіс". Аднак, у яе няма офіса ў Менску, кампанія працуе ў РФ, Казахстане і Украіне.

ТАА "Сінезіс" - распрацоўшчык інтэлектуальных сістэм відэаназірання і бізнэс-аналітыкі на аснове камп'ютэрнага зроку. Прадукты кампаніі дазваляюць рэгістраваць звесткі аб перамяшчэнні людзей і транспартных сродкаў у полі зроку камеры, а таксама выяўляць розныя сітуацыі без удзелу аператара. Вынікі працы відэааналітыкі выкарыстоўваюцца карпаратыўнымі карыстальнікамі для аператыўных апавяшчэнняў, пошуку ў архіве, візуальнага аўдыту бізнэс-працэсу і падрыхтоўкі аналітычных справаздач. Кампанія мае прадстаўніцтва ў цэнтры Менска, а таксама офіс у Маскве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках