2 траўня 2024, Чацвер, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр энэргетыкі Літвы: На БелАЭС занадта часта адбываюцца інцыдэнты

1
Міністр энэргетыкі Літвы: На БелАЭС занадта часта адбываюцца інцыдэнты
ФОТА: DELFI.LT

Гібель чалавека пры будаўніцтве Беларускай АЭС у Астраўцы сведчыць аб тым, што якасць будаўнічых работ на пляцоўцы не гарантуецца.

Пра гэта заявіў кіраўнік міністэрства энэргетыкі Літвы Рокас Масюліс агенцтву BNS, паведамляе tut.by.

«Стала адбываюцца інцыдэнты, а цяпер ужо і гібель чалавека на будпляцоўцы БелАЭС у Астраўцы. Гэта выклікае ўсё большую заклапочанасць. Я выказваю шчырыя спачуванні блізкім загінулага. Відавочна, што якасць будаўнічых работ на пляцоўцы не гарантуецца. Сумневы можа развеяць толькі міжнародная група экспэртаў, чаго Літва ўжо даўно патрабуе», - заявіў ён.

26 жніўня пры выкананні будаўнічых работ на Беларускай АЭС у расейскай субпадрадных арганізацыі адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў чалавек.

Нагадаем, у апошнія месяцы вырас градус крытыкі будаўніцтва БелАЭС з боку Літвы. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, прымаючы новага пасла Літвы Андруса Пулокаса, нават паскардзіўся на «эмацыйнасць» Вільні ў гэтым пытанні.

23 жніўня прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ чарговым разам выступіла з рэзкай крытыкай БелАЭС. Яна назвала станцыю «адным з інструментаў, які можа быць выкарыстаны не канвенцыянальным спосабам супраць балтыйскіх краін».

Вільня шматкроць выказвала прэтэнзіі да будаўніцтва БелАЭС, папракаючы Менск у парушэнні правілаў бяспекі, непразрыстасці, нядбайнасці пры выбары пляцоўкі для будаўніцтва і г.д. Беларускія ўлады гэтыя прэтэнзіі адпрэчваюць, сцвярджаючы, што гатовыя да дыялогу, а ўзвядзенне АЭС ідзе ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках