29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Ясінская: Магу параіць добры варыянт адпачынку

7
Ганна Ясінская: Магу параіць добры варыянт адпачынку
ГАТЭЛЬ «СВЯТЫ КАНСТАНЦІН» (КРЫТ, ГРЭЦЫЯ)

Турыстычны бізнэс у Беларусі перажывае цяжкія часы. Пры гэтым у суседняй Польшчы індустрыя падарожжаў знаходзіцца на піку.

Нядаўна карэспандэнт charter97.org пабываў на адпачынку на Крыце.

Два тыдні ў гатэлі «Святы Канстанцін» у мястэчку Гувес сталі, мабыць, найлепшым адпачынкам у жыцці нашага журналіста, які дагэтуль наведаў нямала краін. Упершыню ўсе, што абяцала агенцтва, было выканана дакладна: нумары, абслугоўванне, харчаванне - усё было першакласным. Плюс ветлівасць крыцян, грэцкая кухня, зручныя пляжы, чыстае мора.

Паездка была арганізавана варшаўскім агенцтвам «Travel Factory», з абаяльнай кіраўніцай якога Ганнай Ясінская мы сёння і гутарым.

- Як даўно вы працуеце ў турыстычным бізнэсе і чаму наважылі ім заняцца?

- Я працую ў турыстычным бізнэсе блізу дзесяці гадоў. Канкрэтна ў гэтым агенцтве, якому ўжо больш за восем гадоў, працую чацвёрты год.

Я вельмi люблю падарожнічаць, таму пытанне з выбарам ВНУ і факультэта не стаяла і я стала вывучаць турызм. Потым я пайшла на практыку ў адну фірму і замест неабходнага месяца адпрацавала там два гады. Уладальнікі фірмы давяралі мне і дазволілі папрацаваць ва ўсіх аддзелах, што дазволіла мне зразумець, чым я хачу займацца.

Больш за ўсё мне падабаецца працаваць з кліентамі. Часам, вядома, бывае цяжка, але нішто мяне так не радуе, як усмешлівы кліент, які вяртаецца пасля добра праведзенага адпачынку, каб падзякаваць і распавесці, як выдатна адпачыў. Гэта мяне натхняе і дае сілы працягваць працу.

- На якіх кірунках працуе ваша агенцтва?

- Мы можам арганізаваць паездку практычна ў любое месца свету. Колькасць кліентаў і турыстычныя напрамкі залежаць ад пары года. У сезон вакацый і адпачынкаў людзі часцей за ўсё ездзяць у Грэцыю, Балгарыю, Гішпанію, Італію, Партугалію. Зімой вельмі папулярныя Егіпет, Куба, Дамініканская Рэспубліка, Мексіка, Канарскія выспы. Але агулам цікавасць людзей часта мяняецца. Калі чалавек аб'ездзіў найбліжэйшыя краіны, то потым хоча ездзіць у больш аддаленыя куткі планеты.

- Мае сябры лёталі праз ваша агенцтва ўжо некалькі разоў. Я сам застаўся вельмі задаволены: усё, што абяцала ваша агенцтва, было нават перавыканана. Ці шмат у вас сталых кліентаў?

- Вядома. На гэтым, можна сказаць, і грунтуецца наша агенцтва. Ёсць група кліентаў, якая рэгулярна да нас звяртаецца і мы проста раз у год, а то і два, мяняем ім кірунак адпачынку. Нам таксама прасцей з такімі кліентамі працаваць, таму што ўжо ведаеш чалавека, разумееш, што яму трэба і падбіраеш адпаведны маршрут.

Яшчэ вялікім плюсам нашага агенцтва з'яўляецца тое, што я сама часта лётаю ў розныя краіны, і магу на падставе свайго досведу прапанаваць кліентам цікавыя варыянты адпачынку.

ГАТЭЛЬ «СВЯТЫ КАНСТАНЦІН» (КРЫТ, ГРЭЦЫЯ)

- У апошнія гады палякі сталі часцей або радзей выязджаць за мяжу?

- Сітуацыя такая: кліенты, якія ездзілі раней, працягваюць ездзіць і далей. Максімум, што змяняецца - напрамак турыстычных паездак. Я бачу гэта па сваіх кліентах. Але карыстанне паслугамі менавіта турыстычных агенцтваў трохі знізілася, таму што сам турызм змяніўся. Моладзь, да прыкладу, любіць падарожнічаць самастойна. Але з турыстычным агенцтвам ездзіць спакайней і надзейней, таму што фірмы падаюць страхавы поліс і даюць гарантыі.

У цэлым турыстычны сектар бурна развіваецца. Падарожжы з кожным днём становяцца больш даступнымі. Калі раней большасць людзей ездзіла на адпачынак раз у год, то цяпер некаторыя выязджаюць па два-тры разы.

- А што з напрамкамі, дзе няўстойлівае палітычная сітуацыя?

- У Турцыю, Туніс і Егіпет людзі сталі лётаць радзей, але цікавасць усё роўна не прападае. Да мінулага года Турцыя была самым папулярным кірункам сярод турыстаў, таму што за адносна малыя грошы можна было арганізаваць паездку высокай якасці. Але ў сувязі з падзеямі, якія адбыліся, цікавасць да Турцыі трохі спала, аднак усё роўна стае кліентаў, якія туды працягваюць лётаць, таму што адчуваюць сябе там выдатна.

Нікога сілком на адпачынак агенцтва не адпраўляе. Кожны сам вырашае, у якую краіну ён хоча паехаць.

- З боку польскага заканадаўства змянілася што-небудзь за апошнія гады? Якія ўмовы для вядзення бізнэсу?

- У цэлым, умовы для вядзення бізнэсу нязменныя ўжо шмат гадоў. Але калі я пачынала працаваць у турыстычным бізнэсе - гэта значыць гадоў дзесяць таму, то былі такія законы, што для адкрыцця турагенцтва трэба было мець мінімум двухгадовы досвед работы ў гэтай сферы ці трэба было скончыць універсітэт па турыстычнай спецыяльнасці. Аднак цяпер усё спрасцілася.

Цяпер кожны ахвочы можа адкрыць уласнае турыстычнае агенцтва. З рознымі наступствамі і эфектамі, таму што большасць людзей, якія хочуць адкрыць агенцтва, не маюць досведу ў гэтай сферы. Ім здаецца, што калі яны любяць падарожнічаць, то адкрыць сваю фірму вельмі лёгка. Думаюць, што гэта залатая жыла, якая будзе прыносіць велізарны прыбытак. Але потым надыходзіць сумная рэальнасць: кліенты не ідуць, не стае ведаў, працэс афармлення тура можа доўжыцца тыднямі ці нават месяцамі... А кліенты з кожны годам становяцца ўсё больш і больш патрабавальнымі. І, сутыкнуўшыся з праблемамі, пачаткоўцы ў турыстычным бізнэсе вымушаныя закрываць свае канторы.

У мяне ў кар'еры быў такі досвед. Я навучала патэнцыйных франшызаатрымальнікаў - людзей, якія куплялі ліцэнзію і адкрывалі свае агенцтвы пад вядомай маркай. Рыхтавала іх з дапамогай розных сістэм, давала патрэбную інфармацыю, каб паказаць, як гэты бізнэс працуе. І што ў выніку? З дзесяці навучаных чалавек, якія адкрывалі агенцтва ў розных частках Польшчы, сёння працуе толькі адзін. Гэтая жанчына спачатку атрымала турыстычную спецыяльнасць, разабралася з усімі нюансамі і сапраўды зразумела, што такое турызм. Вынікам вучобы стала адкрыццё ўласнага бізнэсу. Яна рэалізавала сваю мару.

А з усімі астатнімі было так: людзі думалі, у мяне ёсць грошы, што б такое з імі зрабіць? Ці бацькі далі дзецям грошы, каб яны адкрылі які-небудзь бізнэс. Некаторыя пратрымаліся год, а некаторыя згарнулі свае справы яшчэ раней. Рэальнасць аказалася суровай.

У цэлым, як я ўжо казала, кожны чалавек, у каго ёсць стартавы капітал, можа адкрыць уласную справу. І гаворка ідзе не толькі пра турызм. Пытанне толькі ў тым, як доўга і наколькі паспяхова ён зможа гэтым бізнэсам кіраваць. Галоўнае любіць тое, чым займаешся і прафесійна развівацца. Тады ўсё атрымаецца.

- Канкурэнцыя ёсць усюды. Як гэта адбываецца ў турыстычным сектары ў Польшчы? У чым перавага менавіта вашай фірмы?

- Ёсць кліенты, якія давяраюць майму меркаванню, таму што я сама шмат дзе бывала і магу параіць добрыя варыянты. Складана сказаць, чаму адны людзі вяртаюцца да нас, а іншыя не. Мне здаецца, што ўсё залежыць выключна ад індывідуальных патрэбаў чалавека. З аднымі кліентамі мы на адной хвалі і даверы, а іншыя шукаюць нешта зусім іншае.

У мяне розны досвед. Магу сказаць, што патрабаванні кліентаў вельмі адрозніваюцца адзін ад аднаго. Гэта як з лекарамі. Аднаму лекар падабаецца і добра лечыць, а другому зусім не падыходзiць. У турызме сітуацыя практычныя такая ж.

Галоўнае, каб абяцанні былі выкананыя, тады ў кліента будзе давер і ён абавязкова вернецца. Менавіта так мы стараемся працаваць.

Кантакты «Factory Travel» (звяртацца на польскай і ангельскай мовах):

+48 22 405 80 06

+48 510 130 408

biuro@travelfactory.pl

Гатэль «Святы Канстанцін» (Крыт, Грэцыя) (звяртацца па-ангельску):

+30 28970 42753/4

+30 28970 42726

reservations@stconstantin.gr,

info@stconstantin.gr

www.stconstantin.gr

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках