2 траўня 2024, Чацвер, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Вячаслаў Барок: Нахабства ДАІ ставіць маю веру ў сілу закона пад сумнеў

10
Ксёндз Вячаслаў Барок: Нахабства ДАІ ставіць маю веру ў сілу закона пад сумнеў
Вячаслаў Барок
ФОТА: FACEBOOK

Ксёндз, якога аштрафавалі на 42 рублі за «няправільную паркоўку» падчас свята ў Будславе, не ўпершыню сутыкаецца з беззаконнем з боку супрацоўнікаў МУС.

Нагадаем, 23 жніўня ў Менску адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да каталіцкага святара з Віцебска кс. Вячаслава Барка паводле факта складзенага на яго 1 ліпеня пратакола ў Будславе на святах у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Святару інкрымінавалася незаконная паркоўка на скрыжаванні (хоць традыцыйна ў дзень свята рух у Будславе перакрываецца, але праехаць на спецыяльна адведзеную стаянку могуць як раз святары і прадстаўнікі свецкіх улад). Аднак, святара не толькі не прапусцілі, але яшчэ і аштрафавалі за «няправільную паркоўку».

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Сутыкаючыся з беззаконнем з боку некаторых супрацоўнікаў МУС, чалавек разумее наколькі ён малы ў гэтым свеце... Але праблема ў тым, што мой выпадак - гэта класічная сітуацыя з тых многіх, якія адбываюцца на свяце ў Будславе. Супрацоўнікі МУС часцяком трактуюць паломнікаў, як злачынцаў, а не як гаспадароў свята. Гэта значыць, яны «абараняюць парадак» ад паломнікаў, а не гарантуюць бяспеку саміх паломнікаў», - піша ксёндз.

«Я не вінаваты. І віну прызнаваць не збіраюся. З пратаколам не пагадзіўся, і напісаў у пратаколе, што старэйшы лейтэнант падманвае, пастанову таксама не падпісаў. Цяпер рыхтуюся абскардзіць яе ў судзе. Пытанне, які будзе вынік. Я не ведаю. Аднак вельмі хочацца верыць у правасуддзе ў нашай краіне. Хоць нахабства, з якім я сутыкнуўся з боку супрацоўнікаў ДАІ, ставіць маю веру ў сілу закона пад сумненне», - адзначае Вячаслаў Барок.

«Дык можа прасцей было прыкінуцца тупой і паслухмянай авечкай і заплаціць штраф? Можа, і так... Але гэта супярэчыць маім хрысціянскім перакананням. А калі ўсё ж перамагу ў судзе, то, можа, гэта справа дадасць веры іншым у тым, што ў Беларусі існуюць незалежныя суды. Спадзяюся, суд будзе кіравацца законам, а не прынцыпам: міліцыянт заўсёды мае рацыю», - рэзюмуе святар.

Пры гэтым ён адзначае, што асабіста для яго заплаціць 42 рублі - не вялікая праблема, бо даражэй даехаць з Віцебска да Менска, бо працэс праходзіў у Менску, таму што Віцебская ДАІ адмовілася разглядаць гэты пратакол.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках