2 траўня 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава падкінула падпрацоўку настаўнікам перад «выбарамі»

19
Качанава падкінула падпрацоўку настаўнікам перад «выбарамі»
Наталля Качанава

Чыноўніца прапанавала педагогам са стажам падпрацаваць рэпетытарствам.

Адным з механізмаў матэрыяльнага заахвочвання настаўнікаў можа стаць павышэнне аплаты дадатковых паслуг за кошт уліку кваліфікацыйнай катэгорыі педагога. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намесніца прэм'ер-міністра Наталля Качанава перад пачаткам жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў «Адукацыя Віцебшчыны: даступнасць, якасць, эфектыўнасць», паведамляе БелТА.

«Матэрыяльнае i маральнае стымуляванне нашых педагагічных кадраў - такая задача была пастаўленая на адным з дакладаў у пытаннях развіцця і ўдасканалення сістэмы адукацыі. Вызначаны тэрмін да 1 верасня, каб унесці прапановы. Наконт адной з іх ужо падрыхтаваная пастанова ўрада. Кваліфікацыйная катэгорыя педагогаў, якія надаюць дадатковыя паслугі, будзе ўлічвацца пры іх аплаце. Думаю, гэта будзе пэўным стымулам для педагогаў у дадатковай адукацыі», - патлумачыла віцэ-прэм'ер.

Што да іншых матэрыяльных стымулаў, а таксама таго, за кошт якіх крыніц і кірункаў яны будуць рэалізаваныя, то цяпер, са словаў Наталлі Качанавай, гэтыя пытанні разглядаюцца ва ўрадзе, і найбліжэйшым часам прапановы будуць перададзеныя Лукашэнку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках