29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Украіны найбліжэйшыя дні зробіць справаздачу аб справе Шарамета

2
Паліцыя Украіны найбліжэйшыя дні зробіць справаздачу аб справе Шарамета
ФОТА: SVOBODA.RU

Кіраўніцтва паліцыі праз некалькі дзён скажа тыя дэталі, якія можна абвясціць.

Дарадца кіраўніка МУС Іван Стойка заявіў, што праз некалькі дзён кіраўніцтва паліцыі паведаміць дэталі расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта ён сказаў у панядзелак у эфіры "5 канала".

"Дэталі цяпер ніхто не мае права выдаваць. Але на гэтым этапе кіраўніцтва паліцыі праз некалькі дзён скажа тыя дэталі, якія можна абвясціць. Следства ідзе і яно ідзе ўсебакова", - сказаў ён.

Нагадаем, Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў кіраўніцы "Украінскай праўды" Алене Прытуле, аднак яе самой у аўто не было. Паліцыя кваліфікавала выбух аўто з Шараметам як наўмыснае забойства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках