2 траўня 2024, Чацвер, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меліта Станюта адкрыла ўласную краму біжутэрыі

8
Меліта Станюта адкрыла ўласную краму біжутэрыі

Чароўная беларуская гімнастка Меліта Станюта адкрыла ўласную краму біжутэрыі і аксэсуараў на трэцім паверсе ГЦ «Сталіцы».

Новая крама з'яўляецца рэбрэндынгам папярэдніка - крамы «Variety».

Што Меліта прынясе ў абноўленую краму біжутэрыі і аксэсуараў? «Наша ніва» сустрэлася з цяпер ужо бізнэсвумэн і пагутарыла пра гісторыю стварэння, абноўленым асартыменце і планах на будучыню.

«Я заўсёды марыла пра нейкі свой уласны бізнэс. Дагэтуль я заўсёды казала, што мне не падабаецца біжутэрыя, я не нашу ні каралі, ні пярсцёнкі. Проста рытм жыцця такі, што бегаеш з трэнінгу на трэнінг, няма часу выбіраць аздобы. І вось, та-дам (усміхаецца), я адкрываю менавіта краму біжутэрыі і аксэсуараў. Вы, магчыма, не паверыце, але я толькі ўчора зрабіла сабе дзве дзіркі ў вушах. Даўно ўжо хацела насіць завушніцы. Было не балюча, для спартоўкі - гэта як камар укусіў».

- Усё ж, як выйшла, што ты цяпер валодаеш крамай?

- Мне прапанавалі зрабіць такі рэбрэндынг і ўнесці нешта новае, сваё ў гэтую краму. «Variety» было ўжо тут да мяне, але пасля рэбрэндынгу мы стараемся прывабіць людзей нечым новым, нечаканым і зручным. Безумоўна, я адчуваю адказнасць, бо ўсякі бізнес - гэта рызыка. Хоць я і жартую, што збірала грошы на самаход, а купіла цацанкі. Павяла сябе як тыповая жанчына. Гэта ўсё жарты, вядома. Мы працуем ужо 3-4 тыдні, людзі прыходзяць, ім падабаецца. Калі я сюды прыходжу, то лічу кожнага, хто прыйшоў.

- Што будзе новага пасля рэбрэндынгу «Variety»?

- Ну па-першае, пафарбавалі сцены ў мой улюбёны колер (усміхаецца). А калі сур'ёзна, то мы павялічылі колькасць прадукцыі і арыентуемся на тэндэнцыі ў модзе. Я некалькі тыдняў таму бачыла модныя акуляры і так захацела іх. Шукала ўжо і ў Рыа, нават у аэрапорце. Пазаўчора я прыйшла сюды і бачу - яны.

Неўзабаве мы запусцім сэртыфікаты. Так, напрыклад, хлопцу будзе прасцей зрабіць падарунак сваёй дзяўчынцы. А ўжо на наступным тыдні ў нас пачнуцца акцыі і зніжкі для студэнтаў і школьнікаў.

- Можа, плануеш сваю лінію упрыгажэнняў выпусціць?

- Ужо маю на гэты конт ідэі, але я пакуль захаваю інтрыгу.

- Да рэбрэндынгу моладзь часта прыходзіла сюды па танныя і якасныя ўпрыгажэнні. А што наконт коштаў цяпер?

- У цэлым кошты разлічаныя на моладзь. Мы маем толькі адзін стэнд з золатам і срэбрам, а так кошты даступныя.

Як і раней, уся прадукцыя ў Variety з Кітая. У гэтым няма нічога ганебнага, бо шмат сусветна вядомых брэндаў замаўляюць там. Шкада, што ў Беларусі няма вялікай вытворчасці. Але я прапанавала дырэктару зрабіць стэнд з вырабамі беларускіх дызайнераў.

- А што на будучыню плануеце?

- Расшырыцца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках