4 траўня 2024, Субота, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы больш выдаткоўваюць на камунальныя паслугі і эканомяць на ежы

4
Беларусы больш выдаткоўваюць на камунальныя паслугі і эканомяць на ежы
Фота: tut.by

Замоўчваць гэта ўжо не можа нават афіцыйная статыстыка.

Беларусы сталі больш выдаткоўваць на камунальныя паслугі і аплату паслуг сувязі. А вось доля выдаткаў на харчаванне, наадварот, скарацілася. Такія звесткі прыводзіць Белстат паводле вынікаў выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у другім квартале 2016 года.

Год таму на харчаванне (уключаючы харчаванне па-за домам) беларускія сем'і аддавалі 43,3% сваіх выдаткаў. У другім квартале гэтага года доля выдаткаў на ежу скарацілася на 1,3%.

Традыцыйна выдаткі на правіянт займаюць самае вялікае месца ў выдатках беларусаў. У еўрапейскіх жа краінах доля гэтых выдаткаў звычайна не перавышае 15%. Адзначым, што за апошнія гады самай высокай доля выдаткаў на ежу была ў 1995 годзе. Тады беларусы «праядалі» 61,6% ад усіх грошай, якія выдаткоўвалі на жыццё. Самы нізкі ўзровень быў у 2010 годзе - 39%.

Акрамя таго, у другім квартале беларусы сталі менш выдаткоўваць на шкодныя звычкі: доля выдаткаў на тытунь і алкаголь за год скарацілася на 0,3% (цяпер яна складае 3,4%).

На фоне гэтага ў бюджэтах сем'яў выраслі выдаткі на аплату камунальных паслуг - з 6% у другім квартале мінулага года да 6,8% сёлета. Відавочна, што такое пераразмеркаванне грашовых патокаў у бюджэце звязана з падаражаннем камунальных паслуг. Дарэчы, з красавіка ў краіне, паводле інфармацыі камунальнікаў, стала хутка расці запазычанасць у аплаце камунальных паслуг.

Сярод паслуг таксама выраслі выдаткі на аплату сувязі (мабільнікаў, інтэрнэту і г.д.). Зараз іх доля складае 4,6% супраць 4,2% у другім квартале 2015 года.

2,3% займае ў выдатках аплата транспарту, столькі ж выдаткоўвае сярэднестатыстычная сям'я на культуру і турызм. Доля расходаў на гэтыя паслугі ў бюджэце не змянілася. Аплата паслуг у галіне адукацыі займае 1,1%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках