4 траўня 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія археолагі зрабілі важнае навуковае адкрыццё

7
Беларускія археолагі зрабілі важнае навуковае адкрыццё
Фота: wikipedia

Пры гэтым дзяржава не дае грошай на фінансаванне археалагічных даследаванняў.

Беларускія археолагі знайшлі ў Віцебскай вобласці дакладнае месцазнаходжанне крэпасці "Сокал", пабудаванай войскамі Маскоўскага княства і разбуранай у верасні 1579 года падчас Інфлянцкай вайны.

Як піша БелаПАН, аб навуковым адкрыцці на прэс-канферэнцыі 29 жніўня ў сталічным офісе «Прэс-клуба Беларусь» распавёў кіраўнік археалагічнай экспедыцыі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў.

Крэпасць "Сокал" была ўзведзена у 1566 году войскамі Івана IV Грознага недалёка ад месца зліцця рэк Дрыса і Нішча (на мяжы сучасных Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў Віцебскай вобласці).

Гісторыя захопу і знішчэння гэтай крэпасці войскамі Рэчы Паспалітай у верасні 1579 года дэталёва апісана ў кнізе «Запіскі пра Маскоўскую вайну» Рэйнгольд Гейдэнштэйн - дыпламата і гісторыка, даверанага сакратара вялікага князя літоўскага і караля польскага Стэфана Баторыя.

У гэтай жа кнігі ўтрымліваюцца гравюры каралеўскага сакратара і картографа Станіслава Пахалавецкага, які адлюстраваў усе крэпасці Маскоўскага княства, пабудаваныя на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага падчас Лівонскай вайны.

Упершыню даследаванні раёна, дзе павінна была знаходзіцца крэпасць "Сокал", у 1948 году правяла экспедыцыя пад кіраўніцтвам маскоўскага археолага Міхаіла Рабіновіча. Тады навукоўцы памылкова прынялі за абарончы вал масіўную прыродную граду ля самога месца зліцця Дрысы і Нішчы. Са слоў Клімава, гэтая града ўводзіла ў зман і іншых навукоўцаў.

Увесну гэтага года археолагам паведамілі, што недалёка ад месца, якое было прынятае за месца размяшчэння крэпасці "Сокал", актывізаваліся чорныя капальнікі. Навукоўцы наважылі правесці папярэднюю разведку і вывучыць раён, які наведалі чорныя капальнікі. У выніку быў знойдзены керамічны посуд, расейскія манеты і кулі ранняй стралковай зброі, а таксама сляды пажару.

У канцы ліпеня ў гэты раён адправілася паўнавартасная экспедыцыя беларускіх археолагаў, якая доўжылася 15 дзён. Навукоўцы разам з валанцёрамі высветлі, што рэальна крэпасць і яе ўскраіны размяшчаліся, прынамсі, за 350 метраў на поўнач ад месца, дзе, як раней лічылася, быў гэты фартыфікацыйны будынак.

Клімаў распавёў, што ў некалькіх раскопах удзельнікі экспедыцыі выявілі сляды спаленых драўляных пабудоў, частку будынка з фрагментам печы, фрагменты керамічных гаршкоў, косткі, камяні, вуголле і асобныя артэфакты - расейскія манеты, каля дзесяці наканечнікаў ад стрэл, кулі, падкоўкі для абутку.

Налета археолагі плануюць вярнуцца на месца раскопак, каб знайсці хоць бы адно месца, дзе ўнутры прыгоннай сцяны быў храм (на гравюры намалявана тры царквы), а таксама даследаваць тэрыторыю, дзе, як мяркуецца, была жылая слабада, якая прымыкае да крэпасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках