19 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайцюшкевіч дасць канцэрт у менскай школе

1
Вайцюшкевіч дасць канцэрт у менскай школе
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Выступленне будзе прысвечана памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе.

Выступ пройдзе ў межах сустрэчы з выбарцамі кандыдата ў дэпутаты ад БХД Марыны Хоміч. Вайцюшкевіч пацвердзіў «Радыё Свабода»: у такім фармаце ён можа выступаць, бо дазволу на выступ у такім выпадку не трэба. Са звычайнымі канцэртамі «ўсё па-ранейшаму», на афіцыйны дазвол выступаць спявак ужо не спадзяецца.

Вайцюшкевіч знаходзіцца ў неафіцыйным «чорным спісе» ўладаў разам з гуртамі Brutto і Dzieciuki, а таксама Лявонам Вольскім. Апошні выступаў на пікеце за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца, што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына палічыла за парушэнне.

Канцэрт адбудзецца ў аўторак, 30 жніўня а 17.30 у менскай школе №48 (вул. Тарханава, 14). Уваход вольны. Падчас канцэрта будзе праводзіцца збор сродкаў на помнік на магілу Алеся Чаркашына ў Берасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках