25 красавiка 2024, Чацвер, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дык чыя ж моркаўка?

49
Дык чыя ж моркаўка?

Прымяраючы вобраз зайчыка з морквай, амерыканскі актор, відавочна, кіраваўся камерцыйным разлікам.

Хто толькі не пацяшаўся са Сцівена Сігала, які ўзяў караняплод з рук Лукашэнкі.

Аднак далейшыя падзеі паказалі, што амерыканскі актор зусім не прасцяк, які задавальняе сваю ганарыстасць з дапамогай сустрэчы з кіраўніком Беларусі. У панядзелак на сайце інфармагенцтва БелТА выйшаў рэкламны артыкул, дзе гаварылася, што Стывен Сігал нібыта купіць цэлы паверх у «Маяк Менску».

Цяжка паверыць, што паслугі амерыканскага актора былі для кампаніі Dana Holdings бясплатнымі. А значыць пакінуць Беларусь Стывен Сігал павінен з прыбыткам у кішэні, піша «Салiдарнасць». Пытанне толькі ў тым, ці ўдзельнічала Dana Holdings у арганізацыі сустрэчы актора з Лукашэнкам.

Калі дапусціць, што не, то выходзіць, што Сігал выкарыстаў кіраўніка Беларусі і візіт да яго для таго, каб паказаць сябе перад патэнцыяльнымі рэкламадаўцамі. І тое толькі перад айчыннымі - фатаграфій з Лукашэнкам не знайсці на старонках актора ў сацыяльных сетках.

Але больш імаверны іншы варыянт. Група кампаній Dana Holdings падкантрольная сербскім бізнэсоўцам - братам Карычам. У снежні 2015 года падчас паездкі ў Бялград Стывен Сігал атрымаў прэмію «Фонду братоў Карыч» за гуманітарную дзейнасць. Тады ж ён сустрэўся з кіраўніцтвам гэтай краіны. А праз месяц актор атрымаў грамадзянства Сербіі.

Не выключана, што калі дольшчыкі сталі скардзіцца на нізкую якасць работ у жылым комплексе «Маяк Менска», сербскія бізнэсоўцы вырашылі з дапамогай Стывена Сігала засцерагчы сябе ад гневу Аляксандра Лукашэнкі.

Былая зорка баевікоў і раней спрабавала зарабіць на прасторах СНД. Стывен Сігал сустракаўся з Уладзімірам Пуціным і станавіўся ганаровым грамадзянінам Калмыкіі, называў Рамзана Кадырава «братам» і танцаваў лезгінку ў Грозным.

Як невысокі ўзровень культуры часткі насельніцтва дазваляе прымітыўнай папсе рэгулярна адпраўляцца з гастролямі па беларускіх гарадах, так і дзіўныя ўяўленні «аб высокім» робяць кіраўніцтва краіны аб'ектам для цікавасці з боку патухлых зорак накшталт Жэрара Дэпардзье і Стывена Сігала.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках