19 красавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмовіліся фінансаваць археалагічныя даследаванні

2
Улады адмовіліся фінансаваць археалагічныя даследаванні

Нават ВНУ з неахвотай уключаюць археалагічную практыку ў праграму навучання сваіх студэнтаў, бо гэта спалучана з вялікімі выдаткамі.

Са слоў старэйшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марата Клімава, дзяржава амаль не фінансуе навуковыя археалагічныя даследавання.

На прэс-канферэнцыі 29 жніўня ў сталічным офісе «Прэс-клуба Беларусь» Клімаў распавёў, што ў сярэдзіне жніўня вярнуўся з археалагічнай экспедыцыі ў даследаванні раёна зліцця рэк Дрыса і Нішча (на мяжы Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў), дзе ў другой палове XVI стагоддзя размяшчалася крэпасць "Сокал" - умацаванне маскоўскіх стральцоў Івана IV Грознага часоў Інфлянцкай вайны, піша БелаПАН.

Археолаг адзначыў, што да раскопак прыцягвалі валанцёраў, бо пры цяперашнім фінансаванні археалагічных даследаванняў гэта адзін з нямногіх спосабаў весці такую дзейнасць.

«Дзяржава археалагічныя даследаванні навуковага плана фактычна не фінансуе, - сказаў ён. - Аплачваюцца толькі камандзіровачныя - 9 рублёў у дзень, болей нічога. Таму ў беларускай археалогіі ёсць два шляхі для правядзення раскопак: дапамога студэнтаў-практыкантаў і валанцёры».

Клімаў падкрэсліў, што сёння ВНУ з неахвотай уключаюць археалагічную практыку ў праграму навучання сваіх студэнтаў, бо гэта спалучана з вялікімі выдаткамі. «Археалагічная практыка ёсць ва ўніверсітэтах Берасця, Горадні, Полацка, Магілёва, Менска, хоць у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка такой практыкі няма, хай яны і рыхтуюць гісторыкаў. У Віцебскім дзяржаўным універсітэце такой практыкі таксама няма», - адзначыў супрацоўнік Інстытута гісторыі.

Такім чынам, часцей да археалагічных даследаванняў прыцягваюцца валанцёры, якіх, як правіла, набіраюць праз сацыяльныя сеткі або асабістыя знаёмствы. «Валанцёрамі могуць быць людзі рознага ўзросту і роду заняткаў. У гэты раз у нас быў і праграміст, і энэргетык, і інжынер, і студэнт, і менеджэр па продажах аўтазапчастак. Людзі збіраюцца, каб правесці цікава час, <...> гэта многіх захоплівае», - дадаў ён.

Са слоў Клімава, фінансуюць археалагічныя даследаванні ўлады тых дзяржаў, якія зацікаўлены ў «будаўніцтве нацыянальнай канцэпцыі». Напрыклад, у Казахстане археалогія падтрымліваецца «з пункту гледжання самаідэнтыфікацыі казахскага народа, які знаходзіцца паміж Расеяй і Кітаем».

Расея, са слоў вучонага, перш таксама актыўна фінансавала археалагічныя экспедыцыі, якія ў асаблівасці тычыліся даследавання асобных раёнаў Сібіры, Пскоўскай і Наўгародскай абласцей, Ладажскага возера.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках