4 траўня 2024, Субота, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатачніца» з Баранавіч «прыватызавала» бульвар

13
«Палатачніца» з Баранавіч «прыватызавала» бульвар
ВОЛЬГА ПАЛІТЫКА
ФОТА: INTEX-PRESS.BY

«Дэпутатка» заявіла ўладам горада, што не хоча, каб побач з яе пікетамі стаялі кандыдаты ад апазіцыі.

Дзеючая дэпутатка «палаткі» з Баранавічаў Вольга Палітыка, якая ўдзельнічае ў «выбарах», «прыватызавала» ў горадзе бульвар Штакераў.

Яна заявіла ўладам, што не хоча, каб побач з яе пікетамі стаялі кандыдаты ад апазіцыі. І ўлады пайшлі ёй насустрач.

Кандыдат ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Чарнавус-малодшы паведаміў сайту ПЦ «Вясна»:

- Мною была пададзена заяўка на правядзенне пікету на бульвары Штакерау. Прыйшоў адказ, што адзін з кандыдатаў заявіў пра нежаданне праводзіць пікеты сумесна з іншымі кандыдатамі. Пазней нам стала вядома, што гэта Вольга Палітыка.

Мікалай Чарнавус просіць разабрацца ў сітуацыі і даць прававую і этычную ацэнку паводзінам кандыдаткі Вольгі Палітыка. Каб у далейшым мець магчымасць праводзіць пікеты на адным з папулярных месцаў горада.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках