4 траўня 2024, Субота, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяткі чачэнцаў дагэтуль знаходзяцца каля памежнага пераходу «Берасце»

17
Дзесяткі чачэнцаў дагэтуль знаходзяцца каля памежнага пераходу «Берасце»
Фото: «Еврорадио»

Многія ўдзельнікі ўчорашняга мітынгу адмаўляюцца разыходзіцца і начуюць блізу мяжы.

Паводле звестак на 10:30 30 жніўня, каля беларускага памежнага пераходу «Берасце» на беларуска-польскай мяжы знаходзяцца блізу 70 чачэнцаў, якіх польскія памежнікі не прымаюць у якасці ўцекачоў, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

«Гэтыя людзі начавалі тут і пакуль не маюць намер разыходзіцца. Гэта жэст адчаю ўцекачоў: яны не могуць ні вярнуцца дадому, ні праехаць у Польшчу», - сказаў праваабаронца.

Удзень 29 жніўня ля памежнага пераходу сабраліся блізу 200 чачэнцаў, якія раней беспаспяхова спрабавалі перасекчы мяжу праз гэты аўтадарожны пункт пропуску на аўтобусе, а таксама цягніком Берасце - Тэрэспаль. Такім чынам уцекачы з Чачні хацелі прыцягнуць увагу польскага боку да сваёй праблемы.

Са слоў некаторых з іх, яны жывуць у Берасці некалькі месяцаў і кожны дзень робяць спробы выехаць у Польшчу, каб атрымаць там статус уцекача. Чачэнцы кажуць, што пакідаюць радзіму, бо жыць там немагчыма.

«Учора каля шасці вечара яны склалі зварот да прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары ў Польшчы. Пасля гэтага частка чачэнцаў, якія знаходзіліся каля памежнага пераходу, сышла», - адзначыў Кісляк.

Паводле звестак БелаПАН, ніхто з чачэнцаў затрыманы не быў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках