4 траўня 2024, Субота, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інданэзіі знойдзены найстарэйшы жыхар Зямлі

2
У Інданэзіі знойдзены найстарэйшы жыхар Зямлі
ФОТА: CHN

Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса правяраюць дакументы Мбаха Гота.

Інданэзійскія ўлады пацвярджаюць, што Мбах Гота пражыў 145 гадоў. Прынамсі, у пасведчанні асобы, якое яму выдалі ў паліцыі, чорным па белым напісана, што ён нарадзіўся 31 снежня 1870 года.

Пра смерць галоўны доўгажыхар планеты марыць ужо амаль чвэрць стагоддзя. Рыхтавацца да пераходу ў іншы свет ён пачаў у 1992 годзе. Месца на могілках для Мбаха Гота ўжо даўно гатовае. Гэтак жа, як і магільны камень.

Мбах Гота не хавае рэцэпт свайго даўгалецця. Паводле ягоных слоў, гэта...цярпенне.

Афіцыйна мяркуецца, што даўжэй за ўсіх пражыла францужанка Жанна Кальман, якая дажыла да 122 гадоў. Цяпер прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса правяраюць дакументы інданэзійца, піша Daily Mail (пераклад - kp.ru).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках