4 траўня 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца выбаркаму з Берасця можа пайсці пад суд за фальсіфікацыі

5
Кіраўніца выбаркаму з Берасця можа пайсці пад суд за фальсіфікацыі

Суд Московского района Бреста начал проверку в отношении председателя избиркома на прошлых «выборах».Суд Маскоўскага раёна Берасця распачаў праверку ў дачыненні да старшыні выбаркаму на мінулых «выбарах».

Суд Маскоўскага раёна Берасця пастанавіў пачаць праверку ў дачыненні да былой старшыні Маскоўскай раённай камісіі на выбарах прэзідэнта Беларусі Галіны Янголенкі, паведаміў БелаПАН берасцейскі каардынатар руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк.

«Праз паўгода пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў стала вядома, што скаргі дзесяці назіральнікаў, якія яны падавалі для разгляду ва ўзначаленую Янголенкай камісію, наогул калегіяльна не разглядаліся, пастановы наконт іх не прымаліся. Адказы на скаргі былі падпісаныя ад імя камісіі, якая калегіяльна іх не разглядала. Мы звярталіся са скаргамі ў Цэнтрвыбаркам, пракуратуру і міліцыю, але ўсюды мы атрымлівалі адмовы», - распавёў Турчаняк.

Ад міліцыі актывісты патрабавалі распачаць да Янголенкі справу паводле ч.1 арт.426 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае ўчыненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных ёй на службе). Міліцыя пачала праверку, але ў распачынанні крымінальнай справы адмовіла. Тады актывіст руху «За Свабоду» Сяргей Вакуленка звярнуўся ў суд Маскоўскага раёна Берасця. Пасяджэнне прайшло 26 жніўня.

«Падчас судовага паседжання быў апытаны ўчастковы інспектар міліцыі, які праводзіў праверку аб факце перавышэння Галінай Янголенкай паўнамоцтваў у час, калі яна займала пасаду старшыні Маскоўскай раённай камісіі ў выбарах прэзідэнта, і намеснік начальніка АУС адміністрацыі Маскоўскага раёна Берасця. Суд прыйшоў да высновы, што праверка праведзеная няпоўна і скасаваў пастанову аб адмове распачаць крымінальную справу. Матэрыял праверкі накіраваны ў РАУС для правядзення дадатковай праверкі дзеянняў Янголенкі. На судзе прысутнічалі доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ, што, як мне здаецца, і абумовіла задавальненне скаргі Вакуленкі», - заявіў Турчаняк БелаПАН.

Цяпер Галіна Янголенка ўзначальвае акруговую выбарчую камісію Берасцейскай-Цэнтральнай акругі №2 у выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках