3 траўня 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Узбекістане скасавалі святкаванне Дня незалежнасці

11
Ва Узбекістане скасавалі святкаванне Дня незалежнасці
ФОТА З САЙТА FLAGI.PROM.UA

Афіцыйныя ўрачыстасці былі запланаваныя на 1 верасня.

Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=http://www.bbc.com/uzbek/37219737>BBC O'zbek са спасылкай на інфармаваную крыніцу (пераклад - «Фергана»).

Прычыну такой пастановы ён не назваў. Звесткамі пра тое, ці звязаныя гэтыя захады з тэрміновай шпіталізацыяй узбекскага прэзідэнта Іслама Карымава, выданне не мае.

27 жніўня 78-гадовы Карымаў перанёс кровазліццё ў мозг і быў шпіталізаваны. Ва ўзбекскай апазіцыі заявілі, што кіраўнік дзяржавы страціў прытомнасць падчас бяседы, на якой ён «стаў празмерна ўжываць гарэлку і іншыя спіртныя напоі».

Увечары 29 жніўня інфармацыйнае агенцтва «Фергана» паведаміла пра смерць лідара рэспублікі, аднак крыніца ў апараце ўзбекскага лідара ў каментары РІА «Новости» зняпраўдзіла гэтыя звесткі. Галоўны рэдактар «Ферганы» пасля прапанаваў уладам краіны не хаваць звесткі аб стане здароўя кіраўніка рэспублікі, а апублікаваць медыцынскую зводку пра хваробу Карымава або проста паказаць яго жывым.

Карымаў займае пасаду прэзідэнта Узбекістана нязменна з 1991 года. Да гэтага таксама кіраваў Узбекскай ССР.

Дзень незалежнасці Узбекістана святкуецца ў рэспубліцы штогод 1 верасня ў гонар абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці ад СССР 31 жніўня 1991 года. 1 верасня ў краіне з'яўляецца афіцыйна непрацоўным днём.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках