4 траўня 2024, Субота, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышэйшая адукацыя ўсё ж падаражэе

1
Вышэйшая адукацыя ўсё ж падаражэе
ФОТА: BYMEDIA

У гэтым годзе некаторыя ВНУ на мільён-паўтара павялічылі кошт навучання для першакурснікаў.

- Калі рэктары ВНУ будуць выходзіць з ініцыятывамі аб падвышэнні кошту навучання, мы іх падтрымліваць не будзем, - заявіў сёння міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Праўда, студэнтам старэйшых курсаў сумы, прапісаныя ў дамовах, пералічаць з улікам таго, на колькі выраслі выдаткі на іх падрыхтоўку, піша tut.by.

- Устанаўліваць суму платы за навучанне - гэта прэрагатыва ВНУ. І рэктары цалкам адказваюць за дакладнасць гэтых разлікаў. Устанаўліваючы кошты, яны павінны іх аргументаваць і паказаць, колькі рэальна каштуе падрыхтоўка аднаго студэнта, - патлумачыў Міхаіл Жураўкоў.

У гэтым годзе некаторыя ВНУ на мільён-паўтара павялічылі кошт навучання для першакурснікаў. У сярэднім год вучобы на дзённым аддзяленні каштуе 1900 дэнамінаваных рублёў.

- Мы разлічылі рэальныя выдаткі, якія маюць універсітэты на падрыхтоўку студэнта. Рэнтабельнасць у ВНУ мінімальная, - сказаў міністр адукацыі. - Але ўсе павінны разумець, што плата за навучанне не можа быць ніжэйшая за выдаткі ВНУ.

У гэтым годзе беларускія ўніверсітэты набралі 56 180 першакурснікаў, і больш за палову з іх будуць вучыцца на платнай аснове.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках