3 траўня 2024, Пятніца, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатныя квіткі на «Народны Альбом» даступныя толькі ў Беластоку

Бясплатныя квіткі на «Народны Альбом» даступныя толькі ў Беластоку
МАЛЮНАК: BELSAT.EU

Музычнае шоў пачнецца ў Падляскай оперы 4 верасня а 18:00.

50 бясплатных квіткоў з серады можна будзе атрымаць у касах кінатэатра «Форум» каля Беластоцкага цэнтра культуры. Квіткі можна будзе набыць згодна з правілам «хто паспеў, той і з'еў», паведамляе «Белсат».

Таксама квіткі можна будзе атрымаць акурат перад выступам, але толькі ў выпадку, калі хтосьці з раней запрошаных не прыйдзе на імпрэзу.

Імпрэза выклікала вялікую цікавасць сярод аматараў беларускай музыкі. Таму нават тыя, хто не паспеў атрымаць квіткі, змогуць паглядзець трансляцыю спектакля ужывую - на вялікім экране, які будзе ўстаноўлены ў амфітэатры оперы.

Ужо 4 верасня на сцэне беластоцкай оперы можна будзе ўбачыць беларускі мюзікл, падзеі якога разгортваюцца ў 30-ых гадах мінулага стагоддзя ў польскай сталіцы кантрабанды тых часоў Ракаве - горадзе, які тады ляжаў на польска-савецкай мяжы. Зайграюць і заспяваюць: кантрабандысты, польскія шпіёны, прыхільнікі савецкай улады, беларускія «рэакцыянеры», беларусы, палякі і яўрэі - гэта значыць, усе сацыяльныя групы памежжа.

Спектакль рэжысёра Конрада Смуга з'яўляецца часткай фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне», арганізаванага Беластоцкім Цэнтрам культуры і Нацыянальным цэнтрам культуры пры падтрымцы партала kulturadostepna.pl. Аўтарам ідэі і прадусарам шоў спектакля ў рамах фестывалю з'яўляецца «Белсат», а супрадусарам - Нацыянальны аўдыёвізуальны інстытут NInA.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках