26 красавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт памяці Алеся Чаркашына

1
Вайцюшкевіч зладзіў канцэрт памяці Алеся Чаркашына

Падчас канцэрту праводзіўся збор сродкаў на помнік на магілу Чаркашына ў Берасці.

30 жніўня ў менскай школе №48 адбылося выступленне Зміцера Вайцюшкевіча, прысвечанае памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе.

Канцэрт адбыўся ў рамках агітацыйнай кампаніі кандыдата ў «дэпутаты» ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Марыны Хоміч, паведамляе «Радыё Свабода».

Марына Хоміч, а таксама лідары БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі ўзялі слова перад выступам спевака.

Намеснік старшыні выбаркама ў Кальварыйскай выбарчай акрузе №104 Міхаіл Савановіч зачытаў вытрымку з правілаў правядзення агітацыі і сказаў, што канцэрты, маўляў, забароненыя.

Былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД, 33-гадовы ўраджэнец Берасця Аляксандр Чаркашын (псеўданім «Тарас») ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правага сектара». 10 жніўня 2015 года ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы, прабыўшы некалькі тыдняў у коме.

Беларуса Алеся Чаркашына, які загінуў на Данбасе за Украіну, пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках