24 красавiка 2024, Серада, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галасаванне аб імпічменце прэзідэнту Бразіліі адкладзенае на дзень

Галасаванне аб імпічменце прэзідэнту Бразіліі адкладзенае на дзень
Дылма Русэф
ФОТА: IGO ESTRELA/GETTY IMAGES

З нагоды імпічменту захацелі выказацца ўсе дэпутаты бразільскага парламента.

Галасаванне аб пытанні канчатковай адстаўкі Дылмы Русеф, раней часова адхіленай ад пасады прэзідэнта Бразіліі, пачнецца ў сераду, 31 жніўня, а 11:00 паводле мясцовага часу (17:00 паводле менскага).

Раней меркавалася, што канчатковая пастанова будзе вынесена ўжо ў ноч з аўторка на сераду. Аднак працэс зацягнуўся ў сувязі з тым, што перад пачаткам галасавання ў верхняй палаце бразільскага парламента павінны былі выступіць прадстаўнікі абвінавачання і абароны, а таксама ўсе сенатары, якія пажадалі аргументаваць сваё меркаванне з нагоды ініцыятывы аб адстаўцы Русеф.

Нягледзячы на імкненне в.а. прэзідэнта Бразіліі Мішэль Тэмера паскорыць разгляд пытання аб імпічменце, амаль ніхто з сябраў верхняй палаты не адмовіўся ад гэтага права, піша ТАСС.

Русеф будзе адпраўлена ў адстаўку, калі гэтую ініцыятыву падтрымаюць прынамсі дзве траціны сенатараў (гэта значыць 54 чалавекі). У гэтым выпадку віцэ-прэзідэнт Мішэль Тэмер, які цяпер часова выконвае абавязкі бразільскага лідара, застанецца на чале дзяржавы да канца 2018 года.

Праціўнікі Русеф матывуюць працэс імпічменту фінансавымі парушэннямі, якія яна нібыта дапусціла ў першыя месяцы свайго другога мандата. Гаворка ідзе аб падпісанні некалькіх указаў аб выдзяленні дзяржаўных сродкаў без кансультацыі з парламентам, а таксама аб адтэрміноўцы выплат дзяржаўным банкам.

Гэтыя дзеянні прадстаўнікі апазіцыі расцэньваюць як спробу ўтойвання бюджэтнага дэфіцыту. Сама Русеф неаднаразова адзначала, што ўважае сябе невінаватай, а ініцыятыву імпічменту - палітычнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках