4 траўня 2024, Субота, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Velcom павышае кошт паслуг

15
Velcom павышае кошт паслуг

Аператар сотавай сувязі абвясціў пра падвышэнне коштаў з 25 верасня.

Аб гэтым паведамляецца на сайце мабільнага аператара.

З 25 верасня 2016 года адбудзецца павелічэнне абаненцкай платы, кошту выходнага галасавога трафіку некаторых тарыфных планаў, пакетаў мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, міжнародных званкоў, роўмінгу, адначасовых узносаў, а таксама спецыяльных і дадатковых паслуг.

Кошт выходных хвілін на большасці тарыфных планах для фізічных і юрыдычных асоб застанецца нязменным, а на тарыфных планах «Прывет, гарадок», «Прывет, землякі», «Наш гарадок», «Вам грошы», «Сувязь без абавязанняў» у шэрагу тарыфных зон адбудзецца істотнае зніжэнне кошту званкоў у іншыя сеткі.

Таксама будзе зменена працягласць перыяду платнага спынення абавязанняў у абслугоўванні абаненцкага нумара.

Без змен захаваюцца сумы штомесячных плацяжоў за абсталяванне, абаненцкая плата тарыфных планаў фіксаванага інтэрнэту, кошт мегабайта тарыфнага плану, у тым ліку звыш трафіку, уключанага ў тарыфны план або пакет мабільнага інтэрнэту.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках