28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куфэрак прасцей адчыняўся

21
Куфэрак прасцей адчыняўся
калаж: smart-lab.ru

Чаму Лукашэнка прызначыў у «палатку» Канапацкую, а не Караткевіч.

Абсалютна ясна, што члены выбарчай камісіі №205 акругі, у якой балатаваліся дзве вышэйзгаданыя пані, не маглі самастойна сфальшаваць вынікі "выбараў" менавіта на карысць грамадзянкі Канапацкай. Ведаючы, як уладкаваная цяперашняя палітычная сістэма, не складана здагадацца, што загад аб фальсіфікацыі выбараў на карысць прадстаўніцы АГП аддаў пасля доўгіх абмеркаванняў з кіраўніцтвам КДБ асабіста беларускі дыктатар.

Усе ведаюць, як пільна Лукашэнка мае патрэбу ў грошах. Дапамога з Расеі скарацілася ў разы, а Кітай за кожныя сто даляраў крэдыту просіць прыняць на працу ў Беларусь аднаго кітайца. Параўнальна лёгкія грошы можна знайсці цяпер толькі на Захадзе. А Захад сягоння капрызіць і просіць дэмакратызацыі.

Мы абавязкова пачуем і (досыць хутка) ад Аляксандра Лукашэнкі, што Захад ужо 20 гадоў прасіў ад яго, каб у беларускім «парламенце» саймавалася хаця б некалькі апазіцыянераў. А ён бы з усёй душой, ды «за гэтых АГП-БНФ ніхто галасаваць не хоча, але чаго не зробіш дзеля сяброўства з Еўропай». Вось ён і аддаў загад «трошкі сфальсіфікаваць» вынікі выбараў на 50% на карысць партыйнай апазіцыянеркі.

Але чаму менавіта на карысць АГП і менавіта Канапацкай, гэтае пытанне па-ранейшаму хвалявала беларускую грамадскасць. У рэжыму даўно існуе вялікі набор «адбельвальнікаў», пачынаючы ад псэўданезалежных экспэртаў да кандыдатаў у прэзідэнты, у кожны момант ахвочых выступіць на тэлевізіі з асуджэннем пагромшчыкаў-апазіцыянераў. Выдаць за дэмакратаў сокалаў Гайдукевіча ніколі не выпадала - твары не тыя. Свой рэфарматар Руды, які абяцаў, што за ягоную кніжку «Фінансавая дыета» МВФ раскашэліцца на некалькі мільярдаў, толькі напалохаў сваімі магчымымі рэформамі ўсіх міністраў і ахоўнікаў. Давялося яго ад граху падалей у высылку ў Кітай адправіць. А ўдзельнікі «праекта Дзмітрыева», у які столькі было ўкладзена часу, грошай і сіл, настолькі рассабачыліся, што ўжо адмаўляюцца называць сябе апазіцыянерамі. А калі не апазіцыянеры, то навошта яны тады патрэбныя? Так што «адбельвальнікаў» шмат, а канкрэтнай аддачы ад іх за апошнія гады ў выглядзе замежных крэдытаў - нуль.

Сутнасць задумы Лукашэнкі і КДБ адсланілася на першай жа прэс-канферэнцыі прызначэнкі Канапацкай. Верхавод АГП Лябедзька, прадстаўляючы сваю падапечную, заявіў, што яна выдатна валодае замежнымі мовамі. А Канапацкая адразу заявіла, што ўжо даўно працуе з Захадам і «робіць усё, каб залучыць інвестыцыі ў краіну».

Так што грамадзянка і беларускія ўлады ўжо даўно адну справу робяць. Не мелі рацыі тыя, хто ўскладняў сітуацыю прагнозам, што Лукашэнка, прызначаючы «апазіцыянерку» ў свой кішэнны парламент, дае старт рэформам. Усё значна прасцей і прымітыўней: хочаш называцца апазіцыянерам і займацца бізнэсам, у тым ліку і палітычным, то мала быць проста «Адбельвальнікам» і дэмакратычнай шырмай, трэба і грошы «заходнія» ў дыктатарскі куфэрак прыносіць.

Зміцер Бандарэнка, спецыяльна для charter97.org

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках