«Бел-чырвона-беламу сцягу - статус гістарычнай каштоўнасці!»
10- 21.09.2016, 11:56
- 19,472
«Малады фронт» пачаў збор подпісаў за вяртанне нацыянальнай сімволікі.
Першым свой подпіс за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці паставіў вядомы актор і рэжысёр Павел Харланчук.
«Для тых, хто хоча далучыцца да кампаніі збору подпісаў, прапануем да запампоўкі спецыяльныя падпісныя бланкі з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга. Факты правераныя на адпаведнасць падзеям гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Праз месяц разам панясём подпісы ў міністэрства культуры, а яны там хай думаюць, што рабіць са шматтысячным народным патрабаваннем: бел-чырвона-беламу сцягу - статус гістарычнай каштоўнасці!» - напісаў у «Фэйсбуку» лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.
Спампаваць падпісныя бланкі можна тут.