3 траўня 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада разграміла Расею ў паўфінале Кубка свету ў хакеі

54
Канада разграміла Расею ў паўфінале Кубка свету ў хакеі
ФОТА: WCH2016.COM

Зборная Канады стала першым фіналістам Кубка свету ў хакеі, які праходзіць у Таронта.

У паўфінале «кляновыя лісты» ўпэўнена расправіліся з камандай Расеі.

Іншы фіналіст вызначыцца ў супрацьстаянні зборных Швэцыі і Еўропы.

Канада – Расея – 5 : 3 (1 : 0, 1 : 2, 3 : 1)

Канада: Прайс; Уласіч – Уэбер, Маршан – Кросбі – Бержэрон; Боўмістэр – Даўці, Таварэс – Гетцлаф – Стэмкас; П’етранджэла – Бёрнс, Куцюр – Тейвз – Пэры; Джо Торнтан – О'Райлі – Дзюшэн.

Расея: Баброўскі (57.57); Арлоў – Зайцаў, Авечкін – Кузняцоў – Тарасенка; Маркаў – Ямелін, Панарын – Малкін – Кулёмін; Кулікоў – Марчанка, Намеснікаў – Анісімаў – Кучараў; Несцераў, Цялегін, Дадонаў.

Шайбы: 1 : 0 – Кросбі (07.40), 1 : 1 – Кучараў (Зайцаў, Малкін, 28.47), 1 : 2 – Кузняцоў (Цялегін, Дадонаў, 36.24), 2 : 2 – Маршан (Кросбі, Бержэрон, 37.36), 3 : 2 – Маршан (Кросбі, Бержэрон, 41.16), 4 : 2 – Пэры (Куцюр, Уласіч, 45.48), 5 : 2 – Таварэс (Гетцлаф, Уласіч, 49.22), 5: 3 – Панарын (Кулёмін, Кучараў, 59.51, 6 на 5).

Кідкі: 47 – 34 (17 – 07, 16 – 08, 14 – 19).

Сілавыя прыёмы: 11 – 28.

Штраф: 6 (Боўмістэр, Бёрнс, Гетцлаф) – 6 (Тарасенка, Зайцаў, Кузняцоў).

Брамнікі: Прайс (91,2% адбітых кідкоў) – Баброўскі (57.57; 89,4% адбітых кідкоў).

Тры зоркі: Маршан, Кросбі, Таварэс.

Канада валодала бясспрэчнай перавагай цягам амаль усяго спаборніцтва, і толькі геройства галкіпера Сяргея Баброўскага дазвалялі расейцам доўгі час заставацца ў гульні. Больш за тое, пасля ўдалага адрэзку ў сярэдзіне другога перыяду, калі эфектныя шайбы закінулі, заззяўшы індывідуальным майстэрствам, Мікіта Кучараў і Яўген Кузняцоў, у зборнай Расеі нават атрымалася выйсці наперад. Праўда, лідавалі расейцы ўсяго 72 секунды, пакуль Брэд Маршан не зраўняў лік.

У канадцаў асабліва ўражвала першае звяно, дзе гульню ўзрушальна вёў капітан Сідні Кросбі, наладзіўшы спрытныя ўзаемадзеяння з Брэдам Маршанам і Патрысам Бержэронам. На траіх яны арганізавалі 14 кідкоў у створ брамы і перамаглі 19 з 29 укідванняў, піша tut.by.

На іхнім фоне лідары расейскай дружыны выглядалі бледнавата. Выключэннямі сталі хіба Яўген Кузняцоў, што выходзіў у двух звёнах, ды Мікіта Кучараў, які выканаў 8 кідкоў у створ брамы і стаў аўтарам першага гола сваёй каманды, здзейсніўшы яркі галявы рэйд са сваёй зоны. А вось капітан Аляксандр Авечкін адзначыўся ўсяго 1 кідком у створ брамы (праўда пры гэтым паспеў прымяніць 5 сілавых прыёмаў і заблакаваць 2 канадскія стрэлы).

Канадцы ж неміласэрна раздзіралі расейскую абарону, зменшыўшы абароты толькі з сярэдзіны трэцяга перыяду, калі перавага ў ліку дасягнула трох шайбаў (5 : 2). А да гэтага перавага паўночнаамерыканцаў у ліку кідкоў была часам двухразовай і больш.

У канцы расейцы змянілі брамніка шостым палявым гульцом, пайшлі на штурм канадскай брамы, падправілі кідковую статыстыку, і за 9 секундаў да сірэны змаглі-такі заштурхаць шайбу за спіну Кэры Прайса. Хоць незадоўга да гэтага «кляновыя лісты» былі блізкія да таго, каб уразіць пустую браму, але трапілі ў штангу.

Адзначым, што зборная Расеі вымушаная была абыходзіцца без цэнтрфорварда ўдарнага звяна Паўла Дацюка, які атрымаў траўму яшчэ перад заключным матчам групавой стадыі.

У другім паўфінальным матчы Кубка свету 25 верасня сустрэнуцца пераможца групы «В» Швэцыя і каманда Еўропы, якая заняла другое месца ў групе «А», сфармаваная з хакеістаў Нямеччыны, Швэйцарыі, Славакіі, Аўстрыі, Нарвегіі, Славеніі, Даніі і Францыі.

На папярэдняй стадыі Кубка свету – 2016 каманды былі падзеленыя на дзве групы, з якіх дзве наймацнейшыя зборныя выйшлі ў паўфінал.

Выніковае становішча каманд у групе «А»

1. Канада – 6 балаў (3 матчы; розніца шайбаў 14 – 3)

2. Еўропа – 4 (3; 7 – 6)

3. Чэхія – 3 (3; 6 – 12)

4. ЗША – 0 (3; 5 – 11).

Выніковае становішча каманд у групе «В»

1. Швэцыя – 5 балаў (3 матчы; розніца шайбаў 7 – 5)

2. Расея – 4 (3; 8 – 5)

3. Паўночная Амерыка – 4 (3; 11 – 8)

4. Фінляндыя – 0 (3; 1 – 9).

Фінальны раўнд Кубка свету традыцыйна будзе праведзены да дзвюх перамог адной з каманд.

25 верасня. ½ фіналу, Швэцыя – Еўропа (пачатак у 20.00 паводле менскага часу).

27 верасня. Фінал, першы матч (3.00 у ноч на 28 верасня).

28 верасня. Фінал, другі матч (3.00 у ноч на 29 верасня).

1 кастрычніка. Фінал, трэці матч (2.00 у ноч на 2 кастрычніка).

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках