3 траўня 2024, Пятніца, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стары Ольса» даў ашаламляльны канцэрт у Нью-Ёрку

4

Легендарную групу тры разы выклікалі на біс.

Пасля месячнага тура ў Штатах «Стары Ольса» нарэшце наведаў Нью-Ёрк. 21 верасня Бруклін стаў 21-м горадам, дзе адбыўся канцэрт гурта. Проста канцэртам гэта нават не назавеш, гэта было выдатнае шоу, піша «Наша Ніва».

ФОТА З САЙТА NN.BY

Гучалі творы з «Полацкага сшытку», найлепшыя каверы з альбома «Medieval classic rock» і рыцарскія песні. Таксама Марыя Шарый паказвала базавыя руху «Кракавяку», «Ойры» і «Дрыгулы», танцавалі маладыя і старыя, беларусы і амерыканцы.

ФОТА З САЙТА NN.BY

Энэргетыка была неверагодная. Пасля асноўнай праграмы натоўп не хацеў разыходзіцца, крычалі: «Яшчэ, калі ласка!», тры разы выклікалі гурт на біс. Музыкі падчас выступу нават казалі: «Каб вашу публіку ды на нашыя канцэрты ў Беларусі». Гледачы праводзілі групу словамі: «Дзякуем! Жыве Беларусь!»

ФОТА З САЙТА NN.BY

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках