28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З такімі коштамі малако кату бяру, сабе – не»

6
«З такімі коштамі малако кату бяру, сабе – не»
Скрыншоты: YOUTUBE.COM

Ва ўсім свеце на восеньскіх кірмашах людзі набываюць прадукты з велізарнымі зніжкамі, але беларусы вымушаныя эканоміць і тут.

Ці можна зэканоміць на сельскагаспадарчых кірмашах? – у рэпартажы «Белсата» з Менска.

Бульба 25 капеек за кіло, морква – не даражэйшая ад 60 капеек. Такія кошты на сельскагаспадарчых кірмашах Менска дазволілі прадаць больш за 900 тонаў агародніны, садавіны і дзясяткі тонаў мяса і рыбы. У агуле, прыкладна на паўмільёна даляраў толькі за выходныя. Учора каля «Чыжоўка-Арэны» зноў былі натоўпы менчукоў. Усе ў пошуках больш танных прадуктаў.

«Я кату малако набываю, так сама ўжо яго не п'ю. Хіба гэта магчыма, каб такія кошты на малако былі? На кефір, на смятану, на ўсё! Гэта нейкі жах. Куды нас вядуць!» – абураецца жанчына.

Іншая зазначае:

«Можна і вельмі нават можна зэканоміць, асабліва калі вы пенсіянеры – для нас гэта вельмі вялікая эканомія».

А мужчына маладзейшы каментуе кошты:

«Тут у любым выпадку танней. Мы глядзелі на рынку – там бульба 4000 – 4500 (у недамінаваных рублях), а тут – 2 500. Гэта значыць, ужо розніца ёсць».

На такіх кірмашах усталёўваюць мінімальныя гандлёвыя надбаўкі – часам гародніна нават у два разы таннейшая, чым сярэднія кошты ў крамах. Паўмільёна ж даляраў за выходныя – толькі гучыць моцна – кажа эканаміст.

«Паўмільёна даляраў для Менска – гэта кропля ў моры. Але кірмаш – гэта шматгадовая традыцыя. Да таго ж, у адрозненне ад летніх кірмашоў, на восеньскіх, дзе гандлююць садавіной і гароднінай – сапраўды можна набыць што-небудзь танней, а гэта ў час крызісу мае вялікі сэнс для менчукоў», – мяркуе эканаміст Леў Марголін.

І паўмільёна – гэта яшчэ не мяжа. Улічваючы бесперапынны спад сярэдняй зарплаты – прыкладна на 4% за жнівень у параўнанні з леташнім перыядам, кірмашы могуць не хвалявацца за нястачу кліентаў. Бо эканамічныя перспектывы не вельмі аптымістычныя, мяркуе спецыяліст.

«І паводле прыбыткаў і паводле заробкаў нічога добрага чакаць не даводзіцца, а без рэформаў можна спадзявацца толькі на цуд. Бо нават калі цуд адбудзецца не ў нас, а ў Расеі – гэта яшчэ не азначае, што ў нас нешта палепшыцца. Ніякага пазітыву я не чакаю», – адзначае Леў Марголін.

З пазітыўнага тут хіба толькі тое, што падобныя кірмашы і ў сталіцы, і ў іншых гарадах прадоўжацца да апошніх выходных кастрычніка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках